5 траўня 2024, Нядзеля, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славацкая прарасейская партыя страчвае пазіцыі

Славацкая прарасейская партыя страчвае пазіцыі

Шэсць апазіцыйных партый могуць здабыць дастаткова месцаў, каб сфармаваць урад.

Прарасейская Славацкая нацыянальная партыя (SNS) страціць месцы ў парламенце пасля выбараў 29 лютага, але ўсё ж такі атрымае пэўную колькасць мандатаў, сведчыць апошні апытанне агенцтва Focus.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

Славацкая нацыянальная партыя (SNS, Slovenská národná strana) набірае 5,4% (супраць 8,6% на выбарах 2016 года).

Як вядома, спікер парламента Славакіі Андрэй Данка, чалец SNS, выступае супраць палітыкі ЕЗ у дачыненні да РФ і захоўвае актыўны кантакт са спікерам Дзярждумы Вячаславам Валодзіным.

SNS, якая ўваходзіць у кааліцыйны ўрад, заблакавала імплементацыю абноўленых стратэгій бяспекі і абароны Славакіі летам 2018 года. Прычынай такога кроку сталі некаторыя пункты, дзе Расея ахарактарызаваная як агрэсіўная краіна.

Падтрымка левай партыі Smer, якая знаходзіцца ва ўладзе амаль бесперапынна з 2006 года, упала (цяпер 19,6% супраць 28,3% на выбарах 2016 года). Падтрымка яе кааліцыйных партнёраў таксама знізілася.

Апытанне паказала, што шэсць ключавых апазіцыйных партый могуць здабыць дастаткова месцаў, каб сфармаваць урад большасці, калі пагодзяцца на гэта.

Звесткі Focus могуць быць аднымі з апошніх перад тым, як новы 50-дзённы мараторый на публікацыю апытанняў увойдзе ў дзеянне ў пачатку студзеня. Закон, прыняты ў лістападзе, аспрэчвае прэзідэнт Зузана Чапутова ў Канстытуцыйным судзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках