5 траўня 2024, Нядзеля, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа супраць Барыса Хамайды пасыпалася проста ў судзе

1
Справа супраць Барыса Хамайды пасыпалася проста ў судзе
БАРЫС ХАМАЙДА

Віцебскі апазіцыянер дамогся перагляду справы за пікет у гонар Каліноўскага.

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска разгледзеў 13 снежня адміністрацыйную справу, заведзеную на вядомага апазіцыянера Барыса Хамайду. На яго быў складзены пратакол паводле артыкула 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за тое, што ён 22-га лістапада, калі ў Вільні адбывалася перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў, ён выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Віцебска, паведамляе ПЦ "Вясна".

Мясцовыя праваахоўнікі разважылі, што тым самым Хаймада правёў несанкцыянаваны пікет.

Справу апазіцыянера разглядала суддзя Алена Цыганкова. Як паведаміла актывістка Таццяна Севярынец, пратакол Барыса Хамайды суд адправіў на дапрацоўку праз хібы ў адміністрацыйнай справе актывіста.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках