5 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляду не спадабалася нарвэжская рыба з Беларусі

12
Рассельгаснагляду не спадабалася нарвэжская рыба з Беларусі

Паступіла прапанова правесці інспекцыю.

Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі атрымаў ліст ад Рассельгаснагляда, у якім гаворыцца, што ў рыбнай прадукцыі, вырабленай з нарвэжскага сыравіны і адпраўленай у Расею, неаднаразова выяўляліся рэшткі забароненых і шкодных рэчываў, паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду.

Пра тое, што з рыбай ёсць праблемы Рассельгаснагляд таксама паведаміў ветэрынарнай службе Нарвэгіі (Mattelsynet) і прапанаваў правесці інспекцыю нарвэжскіх прадпрыемстваў для вытворчасці прадукцыі аквакультуры (ласось, стронга). Але нарвежскае ведамства, спаслаўшыся на шчыльны графік, паведаміла, што не зможа прыняць дэлегацыю Рассельгаснагляду.

Са звестак ведамства, з 1 студзеня да 15 лістапада гэтага года ў Беларусь увезена больш як 10,2 тысяч тон аквакультурнай прадукцыі з Нарвэгіі. З 10,2 тысяч тон рыбнай прадукцыі, атрыманай Беларуссю з Нарвэгіі, 93% было далей адпраўлена ў Расею. Якія менавіта забароненыя і шкодныя рэчывы ўтрымліваюцца ў гэтай рыбе, на думку расейскага ведамства, не паведамляецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках