5 траўня 2024, Нядзеля, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры факты хлусні Лукашэнкі ў прамове перад лекарамі

58
Тры факты хлусні Лукашэнкі ў прамове перад лекарамі

Пра кланавасць, жыллё для медыкаў і паленне.

«Салiдарнасць» адзначае тры моманты ў выступе Лукашэнкі перад будучымі медыкамі.

- Кланавасці ў медыцыне, пакуль я ва ўладзе, не будзе, - заявіў ён на сустрэчы ў медуніверсітэце. - Мама, тата лекары, дзіця лекар. Гэта добра. Але дрэнна тое, калі некалькі сем'яў - атрымліваецца клан. І туды вельмі цяжка ўладкавацца іншым.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён ужо «некалькі гадоў вельмі паспяхова рассякае гэтую кланавасць». І не збіраецца спыняцца.

Мы ж успомнім пра сям'ю Ірыны Абельскай, якую ў народзе называюць маці малодшага сына Лукашэнкі. Яна стала асабістай лекаркай Лукашэнкі ў першы год ягонага прэзідэнцтва, у 2001-м узначаліла Рэспубліканскую лякарню кіравання яго справамі.

У лукашэнкаўскай клініцы таксама працуе ейны родны брат - рэнтгена-эндаваскулярны хірург, загадчык рэнтгенааперацыйнай Андрэй Пастаялка. Іх маці, Людміла Пастаялка, кіравала Міністэрствам аховы здароўя ў 2002-2005 гадах.

З імем Людмілы Пастаялкі звязваюць Васіля Жарко, які заняў следам за ёй пасаду міністра і стаў далей віцэ-прэм'ерам. Мяркуючы з аднаго з журналісцкіх расследаванняў, Жарко быў пратэжэ Пастаялкі.

Пра жыллё для медыкаў

На сустрэчы Лукашэнка даручыў забяспечыць жыллём лекараў і работнікаў сацыяльнай сферы. Паводле ягоных слоў, аналіз сітуацыі ў адукацыі, ахове здароўя, спорце, паказаў заклапочанасць людзей жыллёвым пытаннем:

- Галоўнае - гэта жыллё. Калі будзе жыллё, назаўжды знікне праблема з адтокам кадраў.

Цікава, што чарга на развязанне жыллёвага пытання для лекараў і іншых работнікаў сацыяльнай сферы дайшла толькі цяпер. У тым жа Уруччы для супрацоўнікаў сталічнага АМАПа сем гадоў таму выдзелілі пляцоўку пад будаўніцтва некалькіх шматкватэрных дамоў. Кватэры ў іх можна было атрымаць праз 5-7 гадоў службы ў атрадзе.

Акрамя таго, пасярод лесу ля кальцавой у раёне Уручча пабудаваны жылы комплекс «Баравая-2007», прызначаны для сем'яў супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы і апарата МУС.

Пра паленне і здароўе

Цынічным падаўся клопат Лукашэнкі пра здароўе ўладальнікаў шкодных звычак. Менавіта ягонай пастановай адзін з беларускіх алігархаў атрымаў манапольнае права на стварэнне сеткі крам «Табакерка», якая з'явяцца ва ўсёй краіне, уключаючы пасёлкі і аграгарадкі.

А на адной з нядаўніх нарадаў Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сур'ёзнага росту коштаў тытунёвых прадуктаў:

- Я курцоў не падтрымліваю, у мяне асаблівае да гэтага стаўленне. Але адна справа - маё меркаванне, іншае - самога чалавека, які бярэ цыгарэту, купляе за прыстойныя грошы і губіць сваё здароўе. Словам, гэта пэўныя сацыяльныя пытанні.

Дарэчы, продаж тытунёвых вырабаў прыносіць дзяржаве блізу 1,2 млрд рублёў, з якіх толькі акцызы даюць 800 млн.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках