5 траўня 2024, Нядзеля, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Недалёка ад Гізы выявілі унікальную статую фараона Рамзэса II

6
Недалёка ад Гізы выявілі унікальную статую фараона Рамзэса II

Знаходка ўважаецца за адное з самых рэдкіх археалагічных адкрыццяў.

Гэта першая статуя з сімвалам «Ка» з граніту, якую ўдалося выявіць археолагам, піша «Вокруг света».

Аб адкрыцці абвясціла егіпецкае Міністэрства спраў старажытнасці. Рэдкую статую вышынёй блізу метра знайшлі на пляцы, які належыць чалавеку, якога ў пачатку месяца арыштавалі за незаконныя раскопкі. Пляц размешчаны недалёка ад мэмфіскага храма Птаха, за 25 кіламетраў ад Гізы.

Са слоў Мастафа Вазіры, генеральнага сакратара Вышэйшай рады міністэрства, рэдкая статуя была «прызначаная для таго, каб забяспечыць месца для пасмяротнага адпачынку Ка - жыццёвай сілы або духу памерлага». Раней археолагі знаходзілі толькі драўляную статую Рамзэса II з сімвалам Ка.

Знаходка ўважаецца за адное з самых рэдкіх археалагічных адкрыццяў. Гэта першая статуя з сімвалам Ка з граніту, якую ўдалося выявіць арехологам.

На задняй калоне імя Рамзэса выгравіравана як «Нахт Мары Маатэн», што азначае «моцны бык». Статуя мае шырыню 0,5 метра і таўшчыню 0,4 метра. Рамзэс II выяўлены ў парыку і кароне.

Статую і блокі, якія былі выяўленыя побач з ёй, даставілі ў музей, каб іх можна было аднавіць і захаваць. Са звестак міністэрства, артэфакты маглі быць часткай храма Птаха.

Рамзэс II кіраваў Егіптам у 1279-1213 гадах да нашай эры. Мяркуецца, што ён меў больш дзяцей і пабудаваў больш помнікаў, чым усялякі іншы фараон. Ён таксама ўдзельнічаў у некалькіх паспяховых вайсковых паходах на Левант.

За доўгае і паспяховае кіраванне Рамзэса II называюць Вялікім. Мяркуецца, што ён памёр ва ўзросце 90 гадоў і быў пахаваны ў даліне Каралёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках