5 траўня 2024, Нядзеля, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце стварылі групу сяброўства з Расеяй будучыні

3
У Еўрапарламенце стварылі групу сяброўства з Расеяй будучыні

Яе ініцыятар - еўрадэпутат ад Літвы.

Афіцыйныя кантакты паміж Еўрапарламентам і Дзярждумай РФ на сённяшні дзень зведзены фактычна да нуля - з-за агульных напружаных дачыненняў Бруселя і Масквы. Так, хоць у Еўрапарламенце сфармаваная дэлегацыя для супрацоўніцтва з Расіяй, са сваімі расейскімі візаві еўрадэпутаты не сустракаліся ўжо некалькі гадоў, паведамляе "Нямецкая хваля".

Адсутнасць выразнага доўгатэрміновага парадку дня стасункаў ЕЗ і Расеі шмат хто ў Еўрапарламенце ўважае за няправільную. Таму літоўскі дэпутат Андрус Кубілюс (Еўрапейская народная партыя) прапанаваў стварыць у сценах Еўрапарламента нефармальны форум "Сябры еўрапейскай Расеі", на сустрэчах якога еўрадэпутаты, экспэрты, апазіцыйныя палітыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Расеі маглі б адкрыта абмяркоўваць бачанне будучыні Расейскай Федэрацыі. Першая такая сустрэча ўдзельнікаў форуму прайшла ў Еўрапарламенце ў сераду, 11 снежня.

Асаблівая стратэгія ЕЗ у дачыненні да Расеі

Палітычная дыскусія аб пераглядзе стасункаў Захаду з Расеяй успыхнула з новай сілай пасля шэрагу нядаўніх заяў прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, які заклікаў да аднаўлення безумоўнага дыялогу з РФ. Але, на думку Кубілюса, стратэгія ЕЗ і асобных яго краін-чальцоў, накіраваная на тое, каб перазагрузіць стасункі з Расеяй пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пуціна, - не толькі безнадзейная, але і шкодная, бо толькі аддаляе пачатак магчымай трансфармацыі РФ.

Еўрадэпутат мяркуе, што Брусэль ужо цяпер павінен думаць пра тое, як дапамагчы Расеі "пасля Пуціна" стаць дэмакратычнай дзяржавай, адданай еўрапейскім каштоўнасцям. "Але трэба задаць сабе важныя пытанні: "Ці верым мы, што Расея можа ператварыцца ў дэмакратычную дзяржаву, і якая стратэгія нам патрэбна, каб дапамагчы ёй?", - сказаў Кубілюс. Ён перакананы, што пазітыўныя прыклады паспяховай еўраінтэграцыі шэрагу краін-удзельніц "Усходняга партнёрства" - Грузіі, Малдовы і Украіны – могуць "прымусіць расійскіх грамадзян спытаць у сваёй улады, чаму іх краіна не можа зрабіць тое ж, што зрабіла Украіна, прасоўваючыся на шляху ў ЕЗ".

Захад не павінен патураць рэжыму Пуціна

Макрон і іншыя заходнія лідары памыляюцца, калі кажуць, што Пуцін мае значную падтрымку расейцаў, мяркуе расейскі апазіцыйны палітык Уладзімір Мілаў, які прыняў удзел у форуме. Паводле ягоных слоў, "Пуцін не настолькі моцны, як спрабуе паказаць", рэйтынгі кіроўнай партыі "Адзіная Расея" імкліва падаюць, эканамічная сітуацыя пагаршаецца, "краіна стамілася". Мілаў адзначыў, што цяпер склалася добрая магчымасць для расейскіх дэмакратаў пераканаць сваіх заходніх сяброў не падтрымліваць і не дапамагаць расейскім уладам. "Нам трэба ўсюды паведамляць пра слабасць пуцінскага рэжыму, а не ўраўноўваць Пуціна з сусветнымі лідарамі", - падкрэсліў апазіцыянер.

Са слоў навуковай супрацоўніцы праграмы Расеі і Еўразіі ў няўрадавай брытанскай аналітычнай арганізацыі Chatham House Ліліі Шаўцовай, дэмакратычная трансфармацыя РФ можа быць праблематычнай праз "пасткі, якія хаваюцца ў самым расейскім грамадстве". Паводле яе інфармацыі, ад 12 да 15 адсоткаў расейцаў сёння падтрымліваюць праеўрапейскі шлях развіцця сваёй краіны. Яшчэ 70 адсоткаў хочуць змены кіраўніцтва Расеі. Аднак яны баяцца перамен, бо разумеюць, што перамены павінны ісці "з нізоў", і таму асцерагаюцца рэвалюцыйных змен у краіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках