5 траўня 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусы вядуць барацьбу з «табакеркамі»

26
Як беларусы вядуць барацьбу з «табакеркамі»

Барацьба ідзе і ў Менску, і ў рэгіёнах.

«Табакеркі» запаўняюць і Менск, і краіну - а ў інтэрнэце ўжо даступныя аб'явы аб пошуку касіраў у «Табакеркі» (магчыма, да запуску засталося зусім крыху). Kyky.org уважліва сочыць за тым, як беларусы супраціўляюцца з'яўленню пунктаў для продажу тытуню, і надумаў скласці для вас падборку з трох свежых электронных зваротаў.

Усе яны закліканы ліквідаваць кіёскі, якія так заўзята ўзводзіць кампанія «Энэрга-Оіл», падкантрольная бізнэсоўцу Аляксею Алексіну. Вы таксама можаце паўдзельнічаць у гэтай «пратэстнай» кампаніі. На жаль, ніхто не ў сілах гарантаваць яе паспяховасць, але, прынамсі, нам вядомыя выпадкі, калі пры дапамозе петыцый людзі дамагліся свайго.

Петыцыя першая: глабальная

У першай петыцыі патрабуюць неадкладна спынення будаўніцтва «табакерак» ва ўсёй краіне. Аўтары спасылаюцца на планы «Энэрга-Оіл», у якіх сказана, што да канца 2019 года ў Беларусі з'явяцца не менш як 2,5 тысячы кіёскаў для продажу цыгарэт. З іх 500 пунктаў прыпадуць на Менск.

Як дапамагчы. Падпісаць зварот можна праз спасылку (колькасць подпісаў на момант публікацыі гэтай нататкі - 289). Праз 16 дзён петыцыю накіруюць у Міністэрства аховы здароўя.

У другой петыцыі патрабуюць знішчыць «Табакерку» на вуліцы Кахоўская. Аўтары мяркуюць, яна стварае небяспеку для людзей на роварах, электрасамакатах і вазках; калі каля яе збярэцца чаргу, то натоўп людзей закрые увесь ходнік. Акрамя таго, гэты кіёск стварае сляпую зону для кіроўцаў і пешаходаў.

Як дапамагчы. Падпісаць зварот можна праз спасылку (колькасць подпісаў на момант публікацыі гэтай нататкі - 154). Праз тры дні петыцыю накіруюць у адміністрацыю Цэнтральнага раёна Менска.

Петыцыя трэцяя: зноў лакальная

У трэцяй петыцыі патрабуюць знішчыць «Табакерку» на вуліцы Кузьмы Чорнага. Аргументы аўтараў прыкладна такія ж, як і ў петыцыі нумар два: небяспека для людзей на роварах, электрасамакатах і вазках; сляпая зона для кіроўцаў, патэнцыял перакрыць ходнік чаргой з людзей.

Як дапамагчы. Падпісаць зварот можна праз спасылку (колькасць подпісаў на момант публікацыі гэтай нататкі - 349). Праз тры дні петыцыю накіруюць у адміністрацыю Першамайскага раёна Менска.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках