5 траўня 2024, Нядзеля, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Наогул не трапляю па клавішах - проста забыўся

31
Лукашэнка: Наогул не трапляю па клавішах - проста забыўся

Дыктатар выдаў чарговую порцыю «пэрлаў» на сустрэчы са студэнтамі-медыкамі.

Лукашэнка сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў распавёў пра спробы вярнуцца да музыкі, піша БелТА.

Адна са студэнтак пацікавілася ў дыктатара, чаму б ён яшчэ хацеў навучыцца ў жыцці. Лукашэнка адказаў, што ён «разбіраецца» у розных галінах: ахове здароўя, прамысловасці, адукацыі, сферы паслуг.

«Замежную мову, ангельскую, я ўжо, напэўна, вывучаць не стану: галава забітая, ужо не ўлезе туды нічога. Гэта вельмі вялікая хіба, асабліва ў сучасны час, - сказаў дыктатар. - Вярнуцца да музыкі... Хай ужо сын малодшы гэтым займаецца, калі трэба - сыграе мне на чымсьці. Тут я нават паглыбіцца не змагу: паспрабаваў некалькі кампазіцый і выявіў, што наогул не трапляю па клавішах - проста забыўся».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках