26 красавiка 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтары закона аб суверэнітэце Беларусі: Дзеянні Лукашэнкі – гэта антыканстытуцыйная змова

8
Аўтары закона аб суверэнітэце Беларусі: Дзеянні Лукашэнкі – гэта антыканстытуцыйная змова
ФОТА: БЕЛАПАН

Зянон Пазняк і дэпутаты Вярхоўнага савета 12-га склікання выступілі са зваротам.

Дэпутаты Вярхоўнага савету 12-га склікання, якія ў 1991-м прысвоілі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона, заклікалі ўлады спыніць перамовы аб інтэграцыі з РФ.

У звароце, тэкст якога падаў naviny.by намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ былы дэпутат Юрась Беленькі, сцвярджаецца, што падрыхтоўка дакументаў аб інтэграцыі з'яўляецца «расейскім планам анэксіі і паглынання нашай краіны».

«Такія дзеянні з боку цяперашняй улады ў Беларусі антыканстытуцыйныя і незаконныя, супярэчаць нацыянальным інтарэсам нашага народа. Антыканстытуцыйных перамоваў быць не павінна. Яны павінны быць спыненыя. Усялякія пастановы такіх перамоваў не будуць мець юрыдычнай сілы і кваліфікуюцца як антыканстытуцыйная змова», – заяўляюць дэпутаты.

Заяву падпісалі дэпутаты Вярхоўнага савета 12-га склікання Зянон Пазняк, Юрась Беленькі, Сяргей Антончык, Сяргей Папкоў, Пётра Садоўскі, Лявон Баршчэўскі, Мікола Крыжаноўскі, Анатоль Лябедзька, а таксама актывісты і кіраўнікі апазіцыйных партый і рухаў.

У дакуменце згаданыя вулічныя акцыі пратэсту ў Менску 7 і 8 снежня і заяўлена, што «пачалася агульная народная мабілізацыя на абарону Айчыны».

«Заклікаем падтрымаць гэты працэс. Хай усіх беларусаў аб'ядноўвае цяпер адна ідэя – бараніць незалежнасць краіны. Хай аб'ядноўвае адна пазіцыя – не дапусціць захопу Беларусі Расеяй. Мы не хочам інтэграцыі з Расеяй. Тут выбар як на вайне: альбо абарона, альбо капітуляцыя», – гаворыцца ў звароце.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках