26 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомая прычына пажару на расейскім авіяносцы «Адмірал Кузняцоў»

11
Стала вядомая прычына пажару на расейскім авіяносцы «Адмірал Кузняцоў»

Супрацоўнiкi, якiя выконваюць працы на борце карабля, эвакуяваныя.

Пажар на расейскім цяжкім авіяносным крэйсеры «Адмірал Кузняцоў», рамонт якога вядзецца філіялам АТ «Цэнтр сударамонту “Зорачка”», успыхнуў пры правядзенні агнявых працаў, піша РБК.

«Пры правядзенні агнявых працаў у першым энэргаадсеку крэйсера “Адмірал Кузняцоў” у труме адсека адбылося загаранне. У цяперашні час ліквідацыяй загарання занятыя пажарныя разлікі. Супрацоўнiкi, якiя выконваюць працы на борце карабля, эвакуяваныя. На цяпершні момант звестак пра пацярпелых няма. Інфармацыя ўдакладняецца», – паведамілі ў прэс-службе «Зорачкі».

Як паведамілі ТАСС у экстраных службах, пажару прысвоілі другі, павышаны ранг складанасці. «Інтэрфакс» паказвае, што плошча пажару складае ад 20 да 120 кв. м.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках