28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму байкатуюць тэхнічны агляд?

57
Чаму байкатуюць тэхнічны агляд?

Які варыянт найбольш справядлівы?

Пра тое, што дарожны падатак могуць адвязаць ад тэхагляду, стала вядома некалькі дзён таму, піша выданне «Кур'ер».

Што кажуць «наверсе»

Яшчэ ў пятніцу, 29 лістапада, на прэс-канферэнцыі міністр фінансаў Максім Ермаловіч паведаміў, што Мінфін падрыхтаваў праект указа, які зменіць (калі яго прымуць) сістэму выплаты дарожнага збору. Сярод іншага, яго хочуць адвязаць ад тэхагляду. У сувязі з гэтым выплаціць збор будзе прасцей, а кантроль узмоцніцца.

Міністр фінансаў адзначыў, што беларусам далі права выплачваць гэты збор на мінімальны тэрмін – адзін месяц. Але аўтаўладальнікаў будуць стымуляваць плаціць і за большы тэрмін. Акрамя гэтага, будзе вызначаны дакладны парадак перыядычнасці.

Праект указа цяпер праходзіць абмеркаванне ва ўрадзе.

Адказваючы на пытанне пра магчымыя тэрміны прымання ўказа, Максім Ермаловіч растлумачыў, што жорсткія часавыя рамкі не закладваюцца. Паводле ягонай ацэнкі, пройдзе яшчэ адно абмеркаванне, на якім будзе прынятая канчатковая пастанова.

Што кажуць «на месцах»

Пытанне адвязкі дарожнага збору ад тэхагляду абмяркоўваецца ўжо даўно. Але тэрміны прыняцця пастановы не вызначаныя да гэтага часу.

Што думаюць пра заяву міністра беларускія кіроўцы, апавёў Алег Бяссонаў, кіраўнік Слуцкай дыягнастычнай станцыі УП «Белтэхагляд»:

«Гэтага дакумента мы ўсе чакаем даволі даўно, яго прыняцце задоўжылася практычна на год. Цяпер людзі ў чаканні. Усе, вядома, абмяркоўваюць меркаваныя зніжкі ў выплаце дарожнага збору і каму яны будуць нададзеныя.

Ажыятажу пры праходжанні тэхагляду аўтамабіляў у Слуцку не адзначаецца».

Беларусы патрабуюць новага закона і прапануюць свае варыянты

З'явілася яшчэ адна прапанова аплаты дарожнага збору. Яго прапануюць прывязаць да прабегу

Цяпер дзяржмыта прывязаная да тэхагляду, што кіроўцы ўважаюць вельмі несправядлівым: розныя людзі ездзяць з рознай частатой і гэтаксама па-рознаму эксплуатуюць праезную частку.

Таму кіроўцы патрабуюць больш справядлівай альтэрнатывы – прывязаць збор да паліва, але ў Мінфіне не спяшаюцца, кажуць, што «можа падаражэць літаральна ўсё».

«З народу» прыйшла яшчэ адна ідэя – увязаць збор з прабегам.

«Кошт дарожнага падатку вылічваць з прабегу транспартнага сродку паміж інтэрваламі ТА (раз на год, раз на два гады або кожныя 10–20 тыс. км), – за гэтую ідэю збіраюць подпісы аўтары новай петыцыі. – Кошт бензіну застанецца ранейшым, адпаведна ўладальнік ТС не плаціць падатак пры працы ўхаластую пры прагрэве або ў корку. Таксама падатак не будуць плаціць тыя, хто выкарыстоўвае бензін не для транспарту, а для генератараў, касілак і іншага. Пры такім падыходзе памяншаецца неабходнасць кантролю ТС камерамі, што само сабой з'яўляецца затратным праектам. Электрамабілі плацяць дарожны падатак як усе – гэта таксама аўтамабілі, і яны таксама прыводзяць да зносу дарог. Цяпер аплата падатку і ТА робіцца раз на 2 гады або раз на 1, але ёсць вялікая колькасць транспартных сродкаў, якія стаяць у гаражах, на ацепленых паркінгах і практычна не ездзяць, пры гэтым не трацячы эксплуатацыйных уласцівасцяў. Такія транспартныя сродкі знаходзяцца ў лепшым стане, чым частка новых ТС, якія выкарыстоўваюцца ў рэжыме “на забой” і задоўга да надыходу 10 гадоў прыходзяць у значна больш жаласны стан».

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках