26 красавiка 2024, Пятніца, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Жанчына прывяла на пікет свайго сына, нявестку і ўнукаў і сказала браць з нас прыклад

2
Яўген Афнагель: Жанчына прывяла на пікет свайго сына, нявестку і ўнукаў і сказала браць з нас прыклад
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА

Каля агітацыйных стэндаў «Еўрапейскай Беларусі» адбываецца нешта незвычайнае.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель падзяліўся з сайтам Charter97.org уражаннямі пра «парламенцкую» кампанію, якая праходзіць у Беларусі:

- Напраўду ў гэтай кампаніі і мяне, і кандыдатаў у «дэпутаты», і актывістаў, якія стаяць у пікетах, больш за ўсё натхнілі нашы суграмадзяне - звычайныя беларусы, пра якіх дыктатар і ягоныя СМІ кажуць, што яны «не лезуць у палітыку» , што яны нібыта «спакойны народ».

З кожным днём кампаніі, а асабліва да яе канца мы пераконваемся, што гэта зусім не так. Калі ў пачатку кампаніі нашы пікеты выглядалі для многіх не зусім звыкла, то цяпер, калі людзі зразумелі, што мы ўдзельнічаем у ёй не дзеля «выбараў», а дзеля хуткай змены ўлады, нашы суграмадзяне пастаянна падыходзяць да пікетаў - і ў Менску, і ў рэгіёнах.

У рэгіёнах наогул робіцца нешта незвычайнае: нашы кандыдаты, асабліва ў Слоніме і Мазыры, кожны дзень збіраюць на агітацыйных пікетах цэлыя невялікія мітынгі, дзе людзі не проста размаўляюць з кандыдатамі, а камунікуюць паміж сабой, развязваюць свае праблемы.

І гэты настрой людзей, іх гатоўнасць змагацца, нешта рабіць, прапаноўваць свае выйсці - гэта натхняе больш за ўсё.

- Які канкрэтны выпадак вам запомніўся больш за ўсё?

- Ён адбыўся зусім нядаўна. На пікет у Менску падышла паджылая жанчына, пагутарыла з намі (яна супраць улады, але не з'яўляецца актыўнай апазіцыянеркай). А ўвечары яна прывяла на пікет свайго сына, ягоную жонку і сваіх унукаў і сказала ім: «Вось, тут стаяць годныя людзі, бярыце з іх прыклад». Яны пагутарылі з намі, далі свае кантакты, уступілі ў «Еўрапейскую Беларусь» і сказалі: «Ваш прыклад, тое, што вы стаіце на вуліцах, вашы сцягі вельмі патрэбныя нам».

Таму што для беларускай большасці, якая супраць улады, вельмі важна пераканацца ў тым, што іх - сапраўды большасць. Для гэтага нам і трэба было выходзіць на вуліцы і весці кампанію актыўнага байкоту «выбараў», праводзіць нашы пікеты і сустрэчы з жыхарамі гарадоў.

Настрой людзей да канца кампаніі паказаў, што яны сапраўды хочуць перамен і гатовыя ў гэтым удзельнічаць. І гэта натхняе больш за ўсё.

Нагадаем, самы папулярны беларускі блогер NEXTA прапанаваў сёння 8 лістапада а 18:00 абмеркаваць фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» ў Менску на плошчы Свабоды.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках