5 траўня 2024, Нядзеля, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Марчык: Зробім усё, каб гэтыя «выбары» не здаліся Лукашэнку мёдам

6
Віктар Марчык: Зробім усё, каб гэтыя «выбары» не здаліся Лукашэнку мёдам

Кандыдат ад «Еўрапейскай Беларусі» ўпэўнена абыходзіць сваіх апанентаў.

Кандыдат у дэпутаты ў Слонімскай выбарчай акрузе №58, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктар Марчык упэўнена абыходзіць сваіх апанентаў, якіх прызначыла ўлада, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Палітык апавёў, як праходзяць ягоныя агітацыйныя пікеты:

– Падыходзіць велізарная колькасць людзей, з кожным днём – усё больш, пытаюцца, чытаюць. Калі даведваюцца, што ў мяне будуць дэбаты і з кім, мне ўсе кажуць: «А, Семяняка, ну зразумела». Людзі, якія з Зэльвы, пра свайго дзейнага «дэпутаты» кажуць толькі ў негатыўных тонах. Я яшчэ не бачыў ні аднаго чалавека, які сказаў бы пра яго хоць нешта добрае. Нічога станоўчага людзі мне не кажуць і пра іншых праўладных чыноўнікаў, таму што нічога, зусім нічога яны для народа не зрабілі.

Быў цікавы выпадак, калі на мой пікет падышоў мужчына і нават мяне крыху абразіў. Я прапанаваў яму пагаварыць, але той не захацеў мяне нават слухаць і сышоў. А літаральна на наступны дзень гэты ж мужчына падышоў на рынак, дзе стаяў мой пікет і папрасіў прабачэння. Ён сказаў, што прачытаў маю праграму, прачытаў пра «Еўрапейскую Беларусь» у інтэрнэце, зразумеў, што не мае рацыю. Людзі ўжо не вераць уладзе, не вераць ніякім праўладным кандыдатам, разумеюць, што ёсць альтэрнатыва. Нават тыя бабулі, якія мяне не ведаюць, пасля таго, як пагавораць са мной, паважаюць маю праграму – яны кажуць: «Мы будзем вас падтрымліваць». Мяняецца ў чалавека светапогляд, нават пасля таго, як з ім пагаворыш.

Пікеты – яны проста неабходныя, гэта ж жывыя зносіны. Людзі часта на пікетах апавядаюць пра праблемы. Сёння мне на мабільны тэлефон патэлефанавала пенсіянерка і паскардзілася на тое, што да пенсіі старым дадалі толькі 20 капеек. Гэтая жанчына прапанавала вярнуць гэтую падачку Лукашэнку, каб ён на гэтыя «грошы» правёў свае чарговыя «выбары».

Я адчуваю каласальную падтрымку сярод насельніцтва. Тыя ж пенсіянеры падыходзяць і просяць мяне, каб я прадоўжыў барацьбу з бязмежжам, якое твораць чыноўнікі. Відаць, што людзі хочуць пераменаў. Будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, усё, каб гэтыя «выбары» ўладам не здаліся мёдам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках