6 траўня 2024, панядзелак, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Савіч: Баста галечы і бяспраўю народа Беларусі!

2
Зміцер Савіч: Баста галечы і бяспраўю народа Беларусі!

Выступ кандыдата ў дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі», якога спалохаліся ўлады.

Выступ кандыдата ў дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» са Светлагорска Змітра Савіча так і не патрапіла ў эфір тэлеканала «Беларусь-3». Улады спужаліся крытыкі і слоў праўды.

Cайт Сharter97.org публікуе выступ Дзмітрыя Савіча.

- Асноўная праблема, якая хвалюе жыхароў Светлагорскага раёна, гэта завод беленай цэлюлозы. Супраць будаўніцтва гэтага небяспечнага прадпрыемства было сабрана амаль 10 тысяч подпісаў. Аднак улады да меркавання гараджан не прыслухаліся. Гістарычна Светлагорск - гэта прамысловы горад. Жыхары раёна разумеюць, што жывуць каля велізарнай прамзоны. Але людзі абураныя не з'яўленнем яшчэ аднаго прадпрыемства, а выступаюць супраць тых парушэнняў, падману і цынізму ўладаў, якія суправаджалі гэты праект з самага пачатку. Лагічны вынік ўводу ў строй гэтага аб'екта ў непасрэднай блізкасці ад жылых кварталаў цяпер усе назіраюць, а дакладней - удыхаюць.

Нам усім пара пасталець. Калі мы хочам пабудаваць багатую развітую краіну, то кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен узяць на сябе адказнасць за тое, што адбываецца ў ёй. А робіцца гэта праз палітыку. Палітыка - гэта дзейнасць у кіраванні дзяржавай. Дык вось кожны павінен зразумець, што займацца палітыкай - гэта наўпроставы абавязак кожнага свядомага чалавека. І перш за ўсё кіраванне праз права выбару. Права чалавека выбіраць мэра свайго горада, дэпутата парламента і мясцовага савета, прэзідэнта краіны і нават дырэктара прадпрыемства. Менавіта так з'яўляецца цяперашняя грамадзянская супольнасць. Мы выбіраем, значыць, у кожны час можам і спытаць. А потым, калі не адпавядае нашым надзеям - зняць з займаемай пасады. Так працуе палітычная сістэма ва ўсіх паспяховых і развітых дэмакратычных дзяржавах. Цяпер жа ўсе больш-менш значныя «начальнікі» ў Беларусі прызначаюцца выключна Лукашэнкам. Нават мэры гарадоў. Спытаць з іх за нейкія пралікі немагчыма. Механізму пазбаўлення іх пасады праз волю народа не існуе. Акрамя, хіба што, адкрытага пратэсту з выхадам на гарадскую плошчу.

З самага пачатку працы прэзідэнтам Аляксандр Лукашэнка будаваў дзяржаву не для народа, а для сябе і набліжанага кола асобаў. Быў знішчаны Парламент (Вярхоўны Савет). Змененая Канстытуцыя. Замененыя нацыянальныя сімвалы (гімн, сцяг і герб). Распачаўся пераслед свабоднай прэсы. Вынік 25 гадовага ягонага кіравання - жабрацкія заробкі і пенсіі. Неэфектыўная эканоміка, якая існуе толькі на расейскіх датацыях і крэдытах, якія да таго ж раскрадаюцца блізкім колам як плата за лаяльнасць. Усе галіны ўлады, а менавіта выканаўчая, заканадаўчая і судовая, прэса і пракуратура, фактычна, падпарадкаваныя аднаму цэнтру. Адміністрацыі Лукашэнкі. Замест Канстытуцыі і законаў вяршэнства права належыць указам і дэкрэтам. Гэтая татальная цэнтралізацыя вядзе да карупцыі ў верхніх эшалонах улады і сярод кіраўнікоў сярэдняга звяна. Таму што стварае манаполію ўлады. Пракуратура не можа праверыць карупцыйную схему, СМІ не можа гэта паказаць па тэлевізары ці надрукаваць у цэнтральную газету, а парламент не здольны накласці вета на пастанову вышэйшай выканаўчай улады або пачаць працэдуру імпічменту, калі ёсць факты, якія пацвярджаюць карупцыю. Вывесці краіну з палітычнага, культурнага і сацыяльна-эканамічнага тупіка могуць толькі свабодныя і справядлівыя выбары, дэцэнтралізацыя ўлады і з'яўленне новых палітыкаў, здольных арганізаваць структурныя рэформы, пачаць сапраўдныя дэмакратычныя і рынкавыя пераўтварэнні ўсіх сфер жыцця беларускага грамадства.

Наша кампанія «Еўрапейская Беларусь» патрабуе спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы і правесці міжнародны маніторынг, экспэртную ацэнку гэтага аб'екта на прадмет яго бяспекі для навакольнага асяроддзя. Таксама мы патрабуем правядзення сумленных і адкрытых выбараў. А менавіта, рэальнага допуску міжнародных і мясцовых назіральнікаў да падліку галасоў. Цяпер такі механізм адсутнічае. Бюлетэні з галасамі выбаршчыкаў проста выкідваюцца ў скрыню, а ў выніковыя пратаколы ўносяцца загадзя падрыхтаваныя лічбы за патрэбных кандыдатаў ад дзейнай улады. Ёсць такое добрае слова «баста». Што ў перакладзе азначае «досыць», «дастаткова». Дык вось наша кампанія кажа: «Баста калгаснай дыктатуры!». Баста з'яўленню каля нашых дамоў смяротна небяспечных прадпрыемстваў, якія труцяць людзей і навакольнае асяроддзе! Баста будаўніцтву такім спосабам атамнай станцыі ў Астраўцы! Баста галечы і бяспраўю народа Беларусі! Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках