26 красавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 простых парад для добрага сну

2
15 простых парад для добрага сну

Выконваючы нескладаныя правілы, можна значна палепшыць якасць сну.

Падборку з 15 парад для добрага сну зрабіў сайт orthodo.od.ua.

1. Вазьміце рэгулярны сон у звычку. Засынаючы кожную ноч у розны час, вы выпрабоўваеце на стрэс свой арганізм і не даяце яму наладзіць унутраны біялагічны гадзіннік.

2. Пазбягайце спаць днём, калі гэта парушае ваш начны сон.

3. Абярыце найбольш зручны для вас матрац па цвёрдасці і пругкасці.

4. Выкарыстоўвайце зручную падушку.

5. Лепш за ўсё спіцца без святла ў абсалютна цёмным памяшканні.

6. Пастаўце ў ванную/прыбіральню начнік, каб не ўключаць моцнае святло, калі вам туды спатрэбіцца схадзіць пасярод ночы.

7. Ліквідуйце шум і іншыя знешнія гукавыя раздражняльнікі. Гул ад кандыцыянера або ранніх ранішніх машын можна замаскіраваць прыемным і заспакаяльным, напрыклад, гукам прыбою ці шолахам сцяга.

8. Падтрымлівайце аптымальную тэмпературу цела: выкарыстоўвайце дадатковую коўдру зімой ці лёгкае покрыва гарачым летам. Холад і спякота з'яўляюцца частымі парушальнікамі сну.

9. Не выкарыстоўвайце заспакойлівы і снатворныя сродкі - яны толькі маскіруюць праблемы, але не ліквідуюць. Плюс гэтыя прэпараты могуць выклікаць залежнасць.

10. Не стаўце ў спальні кампутар або што-небудзь, звязанае з працай - гэта будзе замінаць вам заснуць на падсвядомым узроўні.

11. Не піце каву або іншыя стымулюючыя напоі, прынамсі, за некалькі гадзін да сну.

12. Не трэніруйцеся з абцяжарваннем увечары, калі гэта аказвае негатыўнае ўздзеянне на ваш сон.

13. Выпіце невялікі кубак гарбаты з рамонку за 2 гадзіны да сну - выдатны сродак для добрага сну!

14. Не займайцеся перад сном нічым, што можа выклікаць павышаную эмацыянальнасць - інакш заснуць будзе складана.

15. Пачытайце што-небудзь прыемнае перад сном.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках