30 красавiка 2024, aўторак, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вудкрафт распавёў, як «Дынама» змагло падолець фіналіста Кубка Гагарына

1
Вудкрафт распавёў, як «Дынама» змагло падолець фіналіста Кубка Гагарына
ФОТА: PRESSBALL.BY

Хакейны трэнер заявіў, што ганарыцца сваёй камандай.

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт пракаментаваў вынік пераможнага матчу з «Авангардам», піша tut.by.

- Я ганаруся тым, як гуляла каманда. Гэта быў добры матч двух калектываў з падобным стылем. Вельмі складаная гульня без лішняй вольнай прасторы на лёдзе. Як мы ведаем, «Авангард» - вельмі таленавітая і майстравітая каманда з пераможнай культурай.

Мы ведалі: нам трэба паказаць лепшую гульню, каб разлічваць на станоўчы вынік сёння. Думаю, мы справіліся з гэтым. Хлопцы пышна згулялі ў меншасці і змаглі закінуць у большасці.

Так, магчыма, у трэцім перыядзе мы не вельмі добра дзейнічалі пры розыгрышы «лішняга», але ўпэўнена згулялі ў роўных складах. Плюс у тым, што мы змаглі выключыць памылкі. У канчатковым рахунку, гэта была добрая камандная гульня, у якой мы здабылі станоўчы вынік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках