29 красавiка 2024, панядзелак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта вам не лукашэнкаўская бальніца

19
Гэта вам не лукашэнкаўская бальніца
Фото: tut.by

Інцыдэнт з Віцебскай лякарні вельмі паказальны з некалькіх прычын.

Свой палёт 67-гадовая пацыентка 1-й гарадской бальніцы Раіса Ласоўская запомніць надоўга. З кардыялогіі яна ледзь не трапіла ў траўматалогію (хоць, улічваючы сардэчнае захворванне жанчыны, усё магло скончыцца яшчэ горш), піша «Салiдарнасць».

Фотаздымкі з лякарні сапраўды ўражваюць. Для поўнага разумення карціны: ложак не зламаўся пад жанчынай, а быў зламаны дагэтуль і... звязаны знізу анучай.

- А што рабіць, калі ў нас не такія ложкі, як паказваюць па тэлевізары, - разводзіць рукамі адміністрацыя медычнай установы.

І праўда, віцебская бальніца вельмі моцна не падобная на тыя, якія паказваюць па тэлевізары і ў якія вельмі любіць наведвацца Лукашэнка, па дарозе распавядаючы, як шмат зроблена ў нас у краіне для людзей.

Яшчэ менш яна падобная на лукашэнкаўскую бальніцу ў Ждановічах, якую не так даўно адкрылі з помпай.

Каб здаць аб'ект да Новага года, з іншых перакідалі мільёны даляраў. Лукашэнкаўскай больш патрэбныя. Урэшце, нядобра гэта будзе, калі слугі народа пачнуць падаць са зламаных ложкаў. А каб гэтага не здарылася, у іншых лякарнях можна і анучкай пераматаць.

У гэты момант успамінаецца яшчэ адна цікавая акалічнасць. Даслоўна ўчора, Аляксандр Лукашэнка пахваліў Віцебскую вобласць за тое, што яе жыхары падтрымалі кандыдатаў, за якіх прасіла ўлада.

- Людзі ў нас залатыя. У Віцебскай вобласці больш за ўсё прыйшлі і прагаласавалі за тых, за каго мы прасілі. Што яшчэ трэба ад гэтых людзей? - заявіў ён.

Сапраўды, больш ад іх нічога і не трэба.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках