30 красавiка 2024, aўторак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўны дэпартамент ЗША: Масква асуджаная на правал

4
Дзяржаўны дэпартамент ЗША: Масква асуджаная на правал

Расея недаацэньвае ўстойлівасць украінцаў і іх імкненне да лепшай будучыні.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША ў сваёй заяве па ўшанаванні ахвяр Галадамору ва Украіне звязаў дзеянні савецкага рэжыму супраць украінцаў з сучаснай агрэсіяй РФ.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта гаворыцца ў відэазвароце спікера Дзяржаўнага дэпартамента Морган Артагус, якое распаўсюдзіла пасольства ЗША ў Кіеве.

«У гэтым лістападзе мы шануем і ўспамінаем мільёны ўкраінцаў, якія загінулі 86 гадоў таму падчас Галадамору, жудаснага голаду, створанага варварскай палітыкай сталінскага рэжыму», - заявіла Артагус.

Яна адзначыла, што шляхам наўмыснага захопу ўкраінскай зямлі і ўраджаю і прымусовай калектывізацыі Савецкі саюз выклікаў масавы голад, гібель і надзвычайныя чалавечыя пакуты.

«Хоць гэтая жудасная трагедыя была адной з самых жорсткіх падзей ХХ стагоддзя, Савецкаму саюзу не ўдалося зламаць дух украінскага народа», - падкрэсліла прэс-сакратарка Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША.

Успамінаючы пра кампанію СССР супраць украінцаў, яна падкрэсліла, што Масква і цяпер не пакідае спробаў разбурыць імкненне ўкраінскага народа, аднак, на думку Вашынгтона, яны не будуць мець поспеху.

«Цяпер Украіна зноў зазнала напад. Акупацыя Крыма Расеяй і яе бягучая агрэсія на ўсходзе Украіны прывялі да блізу 13 тысяч загінулых. Нават цяпер Масква спрабуе маніпуляваць і знішчыць імкненне народа Украіны. Але ў сваёй падступнай кампаніі Расея недаацэньвае ўстойлівасць украінцаў і іх імкненне да лепшай будучыні. Гэтая кампанія асуджаная на правал», - заявіла Артагус.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках