30 красавiка 2024, aўторак, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляк можа заняць пасаду еўрапейскага інспектара ў абароне звестак

Паляк можа заняць пасаду еўрапейскага інспектара ў абароне звестак

Яго кандыдатуру падтрымалі краіны ЕЗ.

Паляк Войцэх Вевюроўскі можа заняць пасаду еўрапейскага інспектара абароны звестак. Яго падтрымалі еўрапейскія краіны. На гэты момант неабходна, каб яго кандыдатуру ўхваліў Еўрапейскі парламент, паведамляе «Польское радио».

Войцех Вевюроўскі выконвае абавязкі еўрапейскага інспектара абароны звестак з канца жніўня. Ён заняў гэтую пасаду пасля смерці Джавані Бутарэлі сёлета, а раней, з 2014 года, ён быў намеснікам італьянца.

На пытанне аб яго бачанні свайго імавернага пяцігадовага тэрміну на гэтай пасадзе, Войцех Вевюроўскі адказаў, што ў Еўрапейскім звязе была праведзеная рэформа ў сферы абароны персанальных звестак, і неабходна прасачыць, ці эфектыўна яна рэалізуецца.

«Мы павінны рэалізаваць тыя правы, якімі былі надзеленыя грамадзяне, установы, якія займаюцца абаронай персанальных звестак. Гэта будзе своеасаблівы працяг таго, што было зроблена раней», - дадаў ён.

Да 5 снежня будзе абвешчаная пастанова дэпутатаў Еўрапейскага парламента што да кандыдатуры паляка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках