29 красавiка 2024, панядзелак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра Галадамор: Украінцы ніколі не змогуць гэта забыць і дараваць

21
Зяленскі пра Галадамор: Украінцы ніколі не змогуць гэта забыць і дараваць
ФОТА: V_ZELENSKIY_OFFICIAL

Сёння ва Украіне ўспамінаюць ахвяр аднаго з самых жудасных злачынстваў рэжыму Сталіна.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што страты людзей падчас Галадамору 1932-33 гадоў супастаўныя з колькасцю ахвяр-украінцаў Другой сусветнай вайны. Як перадае карэспандэнт unian.net, аб гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў падчас жалобных мерапрыемстваў, прысвечаных памяці ахвяр Галадамору.

«Можна бясконца доўга гаварыць пра прычыны і катастрафічныя наступствы гэтай трагедыі (Галадамору - заўв.). Існуе маса даследаванняў, існуе шмат архіўных дакументаў, пра гэта напісаныя дзясяткі кніг і зняты не адзін фільм, аднак велізарны аб'ём фактаў і довадаў не дае ні розуму, ні сэрцу адказу на простае пытанне: «За што?».

Як увогуле можа з'явіцца думка знішчыць цэлы народ, як можна забраць у людзей апошнюю крошку хлеба, а з ёй - апошнюю крошку надзеі, каб ты ці хаця б твае дзеці дажылі да наступнай раніцы», - адзначыў ён. Са слоў прэзідэнта, паводле звестак розных даследаванняў, падчас Галадамору 1932-33 гадоў памерлі ад 4 да 8 млн украінцаў. «Гэта страты, супастаўныя з нашымі стратамі ў Другой сусветнай вайне. Мы - украінцы, і нам усё па сілах, але ёсць дзве рэчы, якіх мы ніколі не зможам - не зможам гэта забыць, не зможам гэта дараваць», - дадаў ён.

«Сёння Украіна і ўвесь цывілізаваны свет моляцца за нявінных ахвяр гэтага жудаснага злачынства супраць нашага народа. Сёння ўкраінцы запаляць у сваіх вокнах свечкі, і хай цяпло ад іх сагрэе душы ўсіх загінулых, душу кожнага, вечная ім памяць», - рэзюмаваў Зяленскі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках