29 красавiка 2024, панядзелак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: У Крамлі ажыццявілі спецаперацыю супраць Украіны на выбарах ЗША

1
NYT: У Крамлі ажыццявілі спецаперацыю супраць Украіны на выбарах ЗША

У ЗША мяркуюць, што Масква будзе спрабаваць працягваць правакацыі і на чарговых выбарах у ЗША.

Для таго, каб пасварыць Украіну і ЗША, у Крамлі распрацавалі сапраўды д'ябальскі план. Там здолелі ў сваіх уласных дзеяннях абвінаваціць Украіну. Для гэтага працаваў цэлы штат правакатараў.

Масква правяла спецаперацыю, каб перакласці віну ўмяшання ў выбары прэзідэнта ЗША 2016 на Кіеў. Пра гэта піша The New York Times, піша zn.ua.

Як адзначаецца ў публікацыі, амерыканская выведка мяркуе, што спецслужбы РФ прасоўвалі канспіратыўныя тэорыі і рэальныя факты, каб стварыць уражанне, што менавіта Украіна датычная да ўзлому электроннай пошты дэмакратаў.

У сакрэтнай справаздачы для сэнатараў-дэмакратаў выведка Штатаў паведамляе, што расейцам удалося зрабіць вінаватым Кіеў у гэтай справе.

Акрамя гэтага, амерыканскія спецслужбы мяркуюць, што намаганні Масквы могуць павялічыцца да прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.

Як піша газета, Расея праз пасярэднікаў спрабавала навязваць асобным амерыканскім палітыкам і журналістам, што менавіта Украіна ўмешвалася ў выбары Злучаных Штатаў.

Як вядома, Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і ягоны адвакат Рудольф Джуліяні спрабавалі шукаць довады ўмяшання Украіны ў прэзідэнцкія выбары ЗША 2016 года.

Расея адмаўляе ўмяшанне ў выбары. The New York Times, спасылаючыся на інфармацыю з дакументаў, прадстаўленых у Кангрэс ЗША і звесткі суда і абвінавачванні, звязаныя з расследаваннем магчымага ўмяшання замежнікаў у выбары, разважыла, што падчас прэзідэнцкай кампаніі 2016 года і пасля выбараў Дональд Трамп і ягонае асяроддзе кантактавалі з прадстаўнікамі РФ і WikiLeaks або іх пасрэднікамі не менш за 100 разоў.

На працягу 22 месяцаў спецпракурор Робэрт Мюлер расследаваў пытанне пра тое, ці мела месца змова паміж перадвыбарным штабам Трамп і Расеяй. Калі меркаваць з вынікаў расследавання, ні Трамп, ні хто-небудзь з ягоных памочнікаў не ўступалі ў змову і не каардынавалі ўмяшанне Расеі ў выбары 2016 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках