29 красавiка 2024, панядзелак, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таямніцы жыцця вікінгаў, пра якія мала хто ведае

4
Таямніцы жыцця вікінгаў, пра якія мала хто ведае

Усё было зусім не так, як у папулярных фільмах і серыялах.

Скандынавы-вікінгі зусім не такія жорсткія, жудасныя і нямытыя, як многія ўяўляюць. На радзіме яны сачылі за сабой: мыліся ў лазні, у іх было нават сваё мыла, грабяні і расчоскі, а часам і зусім выбельвалі свае валасы з дапамогай шчолаку. На святах фарсілі ў маляўнічым дарагім адзенні прывезеным з набегаў, тым самым паказваючы свае багацці. Само сабой, асабістае жыццё таксама мела месца быць і яно даволі цікавае, піша zen.yandex.ru.

Раннія шлюбы

У грамадстве вікінгаў гэта было распаўсюджанай з'явай і на гэтым адбіваецца невялікая працягласць жыцця. У сярэднім, скандынавы эры вікінгаў жылі блізу 40 гадоў, таму сталелі нашмат раней. Да прыкладу, хлопчык ужо ў 12 гадоў набываў нейкі статус мужчыны і мог насіць халодную зброю, атрымаць у спадчыну маёнтак, а ў 14 год мог ажаніцца. Фактычна, дзяўчынак маглі ўзяць у жонкі з 12 гадоў, але я схільны трохі павялічыць гэты ўзрост да 14-16 гадоў, бо ў сагах згадваецца, што часам дзяўчынак не бралі ў жонкі, бо былі «амаль дзецьмі».

Эх вяселле, ды шлюб

1. Уцёкі

Калі вікінг доўгі час не жаніўся з прычыны сваіх пераваг, то ён прылюдна абвінавачваўся і называўся fuðflogi «той, што бяжыць ад жаночай прывабнасці» і станавіўся гэткім выгнанцам у грамадстве. І таксама абвінавачвалі жанчын, называючы іх flannfluga «тая, што бяжыць ад мужчынскай прывабнасці». Таму знаходжанне ў шлюбе было вельмі важным, а яшчэ лепш завесці дзяцей, інакш...

2. Развод

Жанчыны маглі запытаць развод, калі муж не занадта добры ў ложку. Так-так, проста пайсці і назваць гэтую прычыну, прычым паводле закона, ініцыятар павінен прыйсці спачатку да сямейнага ложа (знак шлюбу) і прамовіць пры сведках аб жаданні развесціся, далей пайсці ў люднае месца, да прыкладу двор правадыра і зноў распавесці людзям пра тое, што муж не занадта ўжо добры, а потым і зусім прыйсці на народны сход (тынг) і голасна пра гэта заявіць... Я думаю, гэта пакідала таўро на асабістым жыцці мужчыны на ўсё жыццё.

Часам, каб развесціся, жанчыны звярталіся да цікавых спосабаў. Да прыкладу, у «сазе пра людзей з Ласосевай даліны» Гудрун пашыла кашулю мужу з вялікім жаночым выразам на грудзях. Ён фарсіў у ёй не заўважыўшы падставы, а ў гэты час жонка папрасіла разводу праз «непрыстойнае» адзенне свайго выбранніка. Іх развялі, а маёмасць падзялілі. О часы, о норавы.

3. Пралюбадзейства

Немалое месца ў асабістым жыцці скандынаваў займалі прыгоды налева. Прычым, калі мужчына практыкаваў сувязі са служанкамі або рабынямі, то гэта норма, а вось калі са свабоднай жанчынай, удавой або дзяўчынаю, то лічылася, што ён дурыць ёй галаву і сям'я той дзяўчыны магла за гэта адпомсціць і запатрабаваць віру, іншымі словамі штраф.

Схаваныя пачуцці

1. Рамантыка

Так, вышэйсказанае дзівіць, але тое, як скандынавы эры вікінгаў знаёміліся і заводзілі адносіны, таксама заслугоўвае асобнага пункта. Справа ў тым, што будучыя маладыя трохі хавалі свае заляцанні. Калі жанчына захоча зрабіць рамантычны знак і выказаць сваю сімпатыю, то яна можа пашыць кашулю або штаны свайму выбранніку, у адказ тым самым заслужыўшы букецік з кветак, якім мужчына правядзе ёй па твары. Гэта значыць, што сімпатыя ўзаемная.

2. Эўфемізмы

Але нават пасля шлюбу прапанова «пайсці да ложка» гучала трохі прыхавана і таксама завуалявана. Вікінгі выкарыстоўвалі эўфемізмы, маўляў «збіраемся ў ложку», «адпачываем разам», «забаўлялі сябе», а самым вядомым з'яўляецца «brolta a maga», што значыць «плыць па яе жывату».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках