30 красавiка 2024, aўторак, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Аб'яднанне, як у Вільні, можа стаць вірам, які зменіць расклад сілаў

7
Анджэй Пачобут: Аб'яднанне, як у Вільні, можа стаць вірам, які зменіць расклад сілаў
ФОТА: «Наша Ніва»

На развітанні з Каліноўскім быў дадзены зразумелы, ясны і выразны сігнал

«Магутная прысутнасць бел-чырвона-белых сцягоў незалежнай Беларусі ў Вільні выклікае эйфарыю Facebooka, ды і не толькі Facebooka. Сігнал зразумелы, сігнал ясны, сігнал выразны», - напісаў у Facebook журналіст з Горадні Анджэй Пачобут.

«Калі б усе аб'ядналіся, то гэта быў бы цэнтр прыцягнення, у арбіту якога пры нарастанні крызісу немінуча зацягвала б шырокія пласты грамадства. Гэты рух мог бы стаць варонкай, вірам, які істотна паўплываў бы на расклад сілаў у грамадстве. Беларусь магла б атрымаць рэальную і зразумелую для грамадства альтэрнатыву.

Аднак для гэтага трэба, каб падобна як і падчас пахавання паўстанцаў 1863 года ў адной калоне ішлі, фігуральна кажучы, сілы «ад левай сцяны да правай сцяны». Такі голас было б чутна, такі голас быў бы зразумелы, такі голас ніхто разважны ігнараваць не будзе».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках