29 красавiка 2024, панядзелак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Развеяны яшчэ адзін міф пра дзеянне кавы і карысць чырвонага віна

8
Развеяны яшчэ адзін міф пра дзеянне кавы і карысць чырвонага віна

Сваё слова сказаў нямецкі кардыёлаг.

Лекар з Федэральнай асацыяцыі зарэгістраваных кардыёлагаў Нямеччыны Херыберт Брук заявіў, што кава не нясе пагрозы сэрцу і не падвышае ціску, калі спажываць яе рэгулярна.

Ён падкрэсліў, што кафеін можа знізіць рызыку развіцця анкалагічных захворванняў, дэменцыі і дыябету. На ягоную думку, за дзень можна выпіваць да чатырох кубкаў кавы, адзначае focus.de.

Брук таксама зняпраўдзіў міф пра карысць чырвонага віна. З ягоных слоў, нават невялікая колькасць алкаголю ў арганізме можа выклікаць арытмію.

Лекар парэкамендаваў пацыентам з захворваннямі сэрца займацца сілавымі трэніроўкамі, бо яны ўмацоўваюць мускулатуру і прыносяць карысць сасудам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках