30 красавiка 2024, aўторак, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку ставяць у нязручнае становішча

11
Лукашэнку ставяць у нязручнае становішча

Як падатковы манеўр зблытаў дыктатару планы па ВУП.

Уплыў расейскага падатковага манеўру на беларускую эканоміку можа прывесці да нізкіх тэмпаў яе росту. Такое меркаванне выказалі ўдзельнікі семінара «Палітыка для росту», які 22 лістапада адбыўся ў Нацыянальным банку, паведамляюць naviny.by.

Намеснік начальніка ўправы даследаванняў Нацбанку Міхаіл Дземідзенка адзначыў, што патэнцыйныя тэмпы росту беларускай эканомікі знаходзяцца на планцы 2%. «Тэмпы эканамічнага росту на ўзроўні 2% пад пытаннем праз уплыў на нас падатковага манеўру. Патэнцыял, хутчэй за ўсё, будзе крыху ніжэйшы», - выказаў меркаванне Дземідзенка.

Экспэрты Сусветнага банка таксама мяркуюць, што расейскі падатковы манеўр у нафтавай сферы можа негатыўна паўплываць на эканамічную дынаміку ў Беларусі. «Калі не будзе кампенсацыі за падатковы манеўр, патэнцыйны рост беларускай эканомікі будзе знаходзіцца на ўзроўні 1%», - адзначыла на семінары эканамістка Сусветнага банка Марына Сідарэнка.

Беларускія ўлады вядуць перамовы з расейскім бокам аб кампенсацыі за падатковы манеўр, які рэалізуецца ў нафтавай галіне Расеі. Раней беларускія ўлады заяўлялі, што за 2019-2024 гады сукупныя страты краіны праз расейскі падатковы манеўр могуць скласці блізу 10 млрд даляраў.

На гэтым тыдні прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас пасля перамоваў з расейскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым заявіў, што Менск увязвае падпісанне дакументаў у паглыбленні інтэграцыі з Расеяй з развязаннем пытанняў у кампенсацыі за падатковы манеўр.

У пачатку лістапада Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя параметры развіцця эканомікі ў 2020 годзе, паводле якіх ВУП павінен павялічыцца на 2,8%. За 10 месяцаў гэтага года ВУП вырас на 1,1%.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках