29 красавiка 2024, панядзелак, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская выведка выкрыла шматгадовую спецаперацыю РФ

1
Амерыканская выведка выкрыла шматгадовую спецаперацыю РФ

Сакрэтная справаздача была прадстаўленая сенатарам-дэмакратам і іх памочнікам.

Расея арганізавала шматгадовую спецаперацыю, каб перакласці віну за ўмяшальніцтва ў выбары ЗША ў 2016 годзе на Украіну і адцягнуць увагу ад сябе.

Пра гэта паведамляе The New York Times (пераклад - nv.ua).

Так, амерыканская выведка перакананая, што з 2017 года расейцы распаўсюджваюць сумесь ужо зняпраўджаных канспіратыўных тэорый разам з рэальнымі фактамі для таго, каб навесці на думку, што Кіеў, а не Масква, адказны за ўзлом кампутараў Дэмакратычнай партыі і іншыя спробы ўмяшання.

Адзначаецца, што ў сакрэтнай справаздачы, прадстаўленай сенатарам-дэмакратам і іх памочнікам, супрацоўнікі амерыканскай выведкі інфармуюць, што спецаперацыя Расеі ўдалася, бо «неабгрунтаваныя прэтэнзіі аб украінскім ўмяшанні пратачыліся ў заявы рэспубліканцаў».

Пры гэтым амерыканскія спецслужбы мяркуюць, што па меры набліжэння прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША Масква «можа падвоіць намаганні».

Абвінавачванні ў адрас Кіева грунтуюцца на заявах усяго некалькіх украінцаў, якія адкрыта крытыкавалі Трампа ў 2016 годзе.

Як піша газета, гэтая крытыка - толькі «кропкавыя ўдары» ў параўнанні з умяшаннем Масквы, калі «Пуцін загадаў вайскоўцам і выведвальным органам праводзіць шырокую кампанію ўплыву на амерыканскія выбары».

Паводле інфармацыі выдання, спецслужбы РФ перадавалі пэўную інфармацыю «ўплывовым расейцам і ўкраінцам, якія выкарыстоўвалі шэраг пасрэднікаў (алігархі, бізнэсоўцы і іх партнёры) - каб данесці да амерыканскіх палітыкаў і нават некаторым журналістам, якія, магчыма, не ведалі пра паходжанне гэтых матэрыялаў».

Акрамя таго, выданне адзначае, што ў распаўсюдзе дэзінфармацыі браў удзел і сам прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, калі «пачаў публічна агучваць хлуслівыя тэорыі».

Раней былая дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаннях РФ Фіёна Хіл заявіла, што Украіна не ўмешвалася ў прэзідэнцкія выбары ў 2016 годзе.

Такое ж меркаванне таксама выказваў вядучы спецыяліст аб Украіне ў Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША Аляксандр Віндман.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках