30 красавiка 2024, aўторак, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага распавялі, колькі ўкраінскай зямлі засталося ў дзяржуласнасці

9
У Зяленскага распавялі, колькі ўкраінскай зямлі засталося ў дзяржуласнасці

Аўдыт правялі цягам апошняга месяца.

Упаўнаважаны прэзідэнта ў зямельных пытаннях Раман Лешчанка заявіў, што вынікі аўдыту зямлі паказалі, што з 10 млн гектараў дзяржаўнай уласнасці, засталося 7,6 мільёна гектараў зямлі. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на «Громадське».

Ён перакананы, што памяншэнне колькасці зямлі ў дзяржаўнай уласнасці звязанае з крадзяжамі, якое ажыццяўляла ўкраінская ўлада «апошнія гады».

«Калі казаць адкрыта, то вынікі аўдыту і інвентарызацыі, якія мы правялі за апошні месяц, нас проста шакуюць, якое рабаванне ажыццяўляўся за апошнія гады. Мы свята верылі ў тое, што ў нас больш за 10 млн гектараў зямлі дзяржаўнай уласнасці, але цяпер мы ледзь сабралі 7,6 мільёна», - сказаў Лешчанка.

З ягоных слоў, на гэты момант аўдыт прадаўжаецца.

Раней першы намеснік старшыні фракцыі «Слуга народа» Аляксандр Карніенка заяўляў, што закон аб рынку зямлі будзе прыняты ў снежні, а пра рэферэндум аб дазволе набываць зямлю замежнікам правядуць у студзені-лютым 2020 года.

Нагадаем, Вярхоўная рада ў першым чытанні падтрымала законапраект №2194, які дазволіць перадаць землі за межамі населеных пунктаў у камунальную ўласнасць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках