19 красавiка 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм Studio Х97: Рэактар БелАЭС можа адмовіць у кожную секунду

8
Фільм Studio Х97: Рэактар БелАЭС можа адмовіць у кожную секунду
КАДРЫ З ФІЛЬМА «АСТРАВЕЦ СМЕРЦІ»

Гэта вельмі падобна на Чарнобыль, дзе рэактар таксама даводзіўся да розуму падчас рабочых выпрабаванняў.

Фільм-расследаванне Studio Х97 «Астравец смерці» адкрывае невядомыя факты пра БелАЭС. Так, дзякуючы фільму стала вядома, наколькі ненадзейны вода-вадзяны рэактар, які ўсталявалі ў Астраўцы і тэстуюць на хаду, як некалі было на Чарнобыльскай АЭС.

Вода-вадзяны рэактар ВВЭР-1200, які ўсталявалі ў Астраўцы, цяпер фактычна толькі праходзіць выпрабаванні. Як кожны новы да канца не адпрацаваны механізм ён можа адмовіць у кожную секунду. Першы такі рэактар у Расеі запусцілі ўсяго толькі тры гады таму на Новаваронежскай атамнай станцыі. Адразу пасля пуску на поўную магутнасць станцыя выйшла з ладу: у яе цалкам згарэў генератар.

Толькі за апошнія 8 гадоў у Расеі на вода-вадзяных рэактарах было афіцыйна зарэгістравана 15 сур'ёзных аварый! Пажары, адмова абсталявання, выхад з ладу турбагенератараў і многае іншае. На шчасце аўтаматыка пакуль паспявае адключаць рэактары падчас пазаштатных сітуацый. А калі не паспее?

Гэта вельмі падобна на тое, што адбывалася ў Чарнобылі, бо і той рэактар таксама даводзіўся да розуму падчс рабочых выпрабаванняў.

Дзіўная справа: Калінінградскую станцыю з сапраўды такім жа як у Беларусі рэактарам Расея чамусьці пакуль замарозіла. Фінляндыя спачатку нібыта дамовілася з «Расатамам» аб пабудове атамнай станцыі, але ўжо некалькі гадоў расейскія атамшчыкі не могуць прайсці строгія фінскія бар'еры кантролю бяспекі: будаўніцтва замарожанае. І толькі Беларусь ліха кідаецца ў жарало небяспечнага эксперыменту з неправераным рэактарам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках