26 красавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў: Умяшанню Расеі прыйшоў канец

1
Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў: Умяшанню Расеі прыйшоў канец
Фота: AP

Дэбаты Дэмакратычнай партыі прайшлі ў Атланце.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Эндру Янг паабяцаў у сераду ўвечары, што ў выпадку яго абрання на прэзідэнцкую пасаду ён пакладзе канец ўмяшанню Расеі ў амерыканскія выбары, паведамляе «Голас Амерыкі».

Янг выступіў з гэтай заявай падчас чарговых дэбатаў дэмакратаў у паўднёвым горадзе Атланта, калі ён адказаў на пытанне пра тое, што ён скажа расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну падчас іх першай гутаркі.

«Першае, што я скажу будзе, «Выбачай, але я перамог твайго хлопца» - жартам адказаў Янг.

Ён спаслаўся на абвінавачванні ў тым, што Расея ўмяшалася ў перадвыбарчую кампанію ў ЗША ў 2016 годзе, спрабуючы паспрыяць абранню Дональда Трампа. Масква гэтыя абвінавачванні катэгарычна адмаўляе.

Аднак заява Янга адлюстравала перакананасць у тым, што Расея сапраўды спрабавала дапамагчы Трампу заняць прэзідэнцкую пасаду.

Бізнэсовец, які на сёння не ўваходзіць у лік лідараў прэзідэнцкай гонкі, таксама падкрэсліў, што ён заявіць Пуціну: «Умяшанню Расеі прыйшоў канец. І мы будзем разглядаць кожную спробу падарваць наш дэмакратычны працэс як варожы акт і акт агрэсіі».

Янг таксама паабяцаў узмацніць прыхільнасць Злучаных Штатаў NATO, адзначыўшы, што кааліцыі краін-адзінадумцаў з'яўляюцца найлепшым сродкам супрацьстаяння агрэсарам.

Былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн і сэнатар ад штата Каліфорнія Камала Харыс раскрытыкавалі іншыя аспекты замежнай палітыкі адміністрацыі Трампа.

«Дональда Трампа абвялі вакол пальца», - заявіла Харыс, кажучы пра спыненне перамовах аб дэнуклеарызацыі Паўночнай Карэі, якая нядаўна правяла новую серыю новых выпрабаванняў балістычных ракет.

«Гэты хлопец не мае ўяўлення пра тое, што ён творыць», - падкрэсліў са свайго боку Байдэн.

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША таксама паабяцаў, што ў выпадку свайго абрання ён спыніць продаж амерыканскай зброі Савудаўскай Арабіі.

Сэнатар ад штата Вермонт Берні Сандэрс пацвердзіў сваю непарушную падтрымку Ізраіля, аднак адзначыў, што «да палестынскага народу варта ставіцца з павагай і годнасцю, якіх ён заслугоўвае».

Напярэдадні дэбатаў у цэнтры ўсеагульнай увагі апынуўся Піт Бутыджыч, былы мэр горада Саўт-бэнд у Індзыяне. У апошнія некалькі тыдняў Бутвджвч нечакана ўзначаліў некаторыя рэйтынгі настрояў сярод дэмакратаў, складзеныя па выніках сацыялагічных апытанняў.

Акрамя Буттыджыча, у дэбатах, якія праводзіліся тэлеканалам MSNBC і газетай Washington Post, таксама ўзялі ўдзел былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн, сэнатары Элізабэт Уорэн, Берні Сандэрс, Камала Харыс, Эмі Клобушар і Коры Букер, кангрэсвумен Тулсі Габард, бізнэсовец Эндру Янг і мільярдэр Том Стэер.

Дэмакраты зноў, як і падчас мінулых дэбатаў, паспрачаліся адзін з адным аб сваім падыходзе да рэфармавання аховы здароўя і сацыяльнага страхавання. Умераныя дэмакраты, сярод якіх - Бутыджыч і Байдэн, выступаюць за паляпшэнне існай сістэмы, а левае крыло партыі, якое ўзначальвае Уорэн, выступае за рэалізацыю плана ўвядзення ўсеагульнага медыцынскага страхавання «Медыкээр для ўсіх».

Дэбаты прайшлі за 11 тыдняў да першых партыйных перадвыбарных канферэнцый (кокусы) у штаце Аёва. Яны адбудуцца 3 лютага.

Да нядаўніх часоў рэйтынгі ўзначальвалі тры палітыкі - Джо Байдэн, Элізабэт Уорэн і Берні Сандэрс. Аднак 37-гадовы Бутыджыч нечакана ўзначаліў рэйтынгі перавагі выбаршчыкаў у Аёве па выніках апошніх двух сацапытанняў.

Зрэшты, Бутыджыча пакуль не падтрымліваюць афраамерыканскія выбарцы. Квініпакскі ўніверсітэт у панядзелак апублікаваў вынікі сацапытання, праведзенага ў Паўднёвай Караліне, дзе афраамерыканцы складаюць блізу 60% дэмакратычнага электарату. Згодна з гэтым сацапытаннем, былы мэр Саўт-Бэнда не карыстаецца папулярнасцю сярод чарнаскурых выбарцаў.

У Бутыджыча не склаліся стасункі з афраамерыканцамі, якія жывуць у Саўт-Бендэ. У 2012 годзе ён звольніў першага чарнаскурага начальніка гарадской паліцыі, а ў пачатку гэтага года ў горадзе адбыліся пратэсты пасля таго, як паліцэйскі застрэліў афраамерыканца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках