3 траўня 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Time даведаўся аб жаданні Пампэа звольніцца з пасады дзяржсакратара ЗША

2
Time даведаўся аб жаданні Пампэа звольніцца з пасады дзяржсакратара ЗША
МАЙК ПАМПЭА

Пампэа задумаўся аб хуткім пераходзе ў Сенат.

Дзяржсакратар Майк Пампэа мае намер пакінуць адміністрацыю Трампа і стаць сенатарам. Прычынай сталі скандалы, якія суправаджалі ягоную працу на гэтай пасадзе ў Белым доме, піша часопіс Time са спасылкай на крыніцы ў Рэспубліканскай партыі.

Пра свае планы Пампэа распавёў тром «бачным рэспубліканцам», піша выданне. Пампэа і раней планаваў пакінуць Дзярждэпартамэнт, аднак разлічваў на тое, што гэта здарыцца не раней за вясну наступнага года. Аднак апошнія падзеі, у тым ліку спроба імпічменту Дональда Трампа праз украінскі скандал», можа паскорыць ягоны сыход з адміністрацыі. Час адстаўкі цяпер можа залежаць ад таго, наколькі яму ўдасца зрабіць працэс звальнення плыўным, паведамляе РБК.

Як адзначае Time, чуткі пра тое, што Пампэа мае намер сысці з Дзярждэпартамента дзеля кампаніі для абрання ў Сенат, ходзяць ужо некалькі месяцаў. Цяпер жа крыніцы часопіса сцвярджаюць, што Пампэа расказаў ім пра планы балатавацца ў Сенат ад Канзаса.

Сярод прычынаў, якія прывялі Пампэа разглядаць магчымасць адстаўкі, Time называе рост крытыкі праз тое, што ён не бароніць інтарэсы амерыканскіх дыпламатаў, на якіх ціснуць кангрэсмэны і прэзідэнт Дональд Трамп. Раней пра тое, што гэтыя паводзіны Пампэа выклікаюць «злосць» унутры Дзярждэпартамента, са спасылкай на супрацоўнікаў міністэрства паведамляў CNN. Дыпламаты заяўлялі тэлеканалу, што Пампэа няздольны супрацьстаяць Трампу і ягонаму асабістаму адвакату Рудольфу Джуліані, якія спрабуюць выкарыстоўваць Дзярждэпартамент ва ўласных палітычных інтарэсах. Гаворка, зрэшты, ідзе пра скандал з абвінавачваннямі ў выкарыстанні пытання аб пастаўках Украіне вайсковай дапамогі ў абмен на паскарэнне расследавання супраць сына канкурэнта Трампа, дэмакрата Джозэфа Байдэна. Акрамя таго, пісаў CNN, Пампэа ніяк публічна не абараняў дыпламата, былога амбасадара ЗША ва Украіне Мэры Ёванавіч, пра якую Трамп неаднаразова адгукаўся негатыўна, у тым ліку падчас размовы з Зяленскім.

З іншага боку, дзяржсакратаром незадаволены асабіста Трамп і ягонае найбліжэйшае асяроддзе, піша Time. Яны незадаволеныя тым, што Пампэа, на іх думку, прыкладае недастаткова намаганняў да абароны інтарэсаў гаспадара Белага дома.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках