3 траўня 2024, Пятніца, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран ахапілі бензінавыя пратэсты

1
Іран ахапілі бензінавыя пратэсты

Людзі абурыліся павышэннем коштаў паліва.

За час бензінавых пратэстаў у гарадах Ірана, на розныя звесткі, загінула ад некалькіх дзясяткаў да 200 чалавек, амаль 3 тысяч чалавек атрымалі раненні.

Праз амаль поўнае адключэнне інтэрнэту ў краіне, якое прадаўжаецца ўжо чацвёрты дзень, дакладнай інфармацыі аб тым, што менавіта там адбываецца, няма, адзначае «Новое время».

Чаму пачаліся пратэсты

Пратэсты пачаліся 15 лістапада, пасля таго, як улады абвясцілі, што кошты бензіну будуць падвышаныя на 50% - да 15 тысяч рыялаў ($0,12) за літр. Акрамя таго, былі ўведзеныя квоты на набыццё паліва - 60 літраў на месяц. У выпадку перавышэння квот, кошт узрастае да 30 тысяч рыялаў ($0,24) за літр.

Хоць Іран валодае адным з самых вялікіх запасаў нафты ў свеце, ён не наладзіў у дастатковых маштабах яе перапрацоўку, што змушае краіну імпартаваць бензін.

Прэзідэнт Хасан Раўхані заявіў, што дадатковыя сродкі ад павышэння коштаў бензіну будуць размеркаваныя сярод самых бедных грамадзян Ірана. Іранскі ўрадавы сайт Press TV са спасылкай на кіраўніка іранскай Арганізацыі кіравання і планавання Махамада Бакера Набахта паведаміў, што гэта 18 мільёнаў сем'яў або 60 млн чалавек.

Аднак, падвышэнне коштаў бензіну на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі, выкліканага аднаўленнем санкцый ЗША ў 2018 годзе, справакавала пратэсты ў дзясятках гарадоў.

Маштабы пратэстаў

Паводле інфармацыі напаўафіцыйнага іранскага агенцтва навін Fars, да 17 лістапада пратэсты ў Іране ахапілі амаль 100 гарадоў. Яно піша, што як мінімум 100 банкаў і 57 крам падпалілі, і амаль 1000 чалавек былі затрыманыя.

Паводле інфармацыі Amnesty International, іранскія сілы бяспекі забілі, прынамсі, 106 дэманстрантаў у 21 горадзе. Праваабарончая арганізацыя сцвярджае, што снайперы страляюць па дэманстрантах з дахаў дамоў і, прынамсі, у адным выпадку з верталёта.

Адключылі інтэрнэт

Улады Ірана называюць пратэсты «беспарадкамі» і абвінавачваюць мітынгоўцаў у гвалтоўных дзеяннях. Каб перашкодзіць ім арганізавацца, у краіне цалкам адключылі інтэрнэт - ён не працуе ўжо чацвёрты дзень.

Іранскі міністр сувязі Махамад Джавад Азары Джаромі ў каментары Press TV 18 лістапада заяўляў, што наданне інтэрнэт-паслуг «неўзабаве» будзе адноўленае.

Аднак 19 лістапада няўрадавая арганізацыя Netblocks паведамляла CNN, што колькасць падлучэнняў у Іране знаходзіцца на ўзроўні 4% ад нормы.

Паводле інфармацыі экспэртаў, гэта самае маштабнае адключэнне інтэрнэту, якое калі-небудзь адбывалася ў Іране. Раней улады краіны ўжо душылі пратэсты такім чынам.

«Калі ў снежні 2017 і ў студзені 2018 года ў Іране праходзілі масавыя акцыі пратэсту, як толькі яны закрылі Telegram, пратэсты ў асноўным спыніліся, бо людзі не былі звязаныя адзін з адным і не маглі мець стасункаў», - кажа Амір Рашыд, даследчык бяспекі ў інтэрнэце і лічбавых правоў у іранскім Цэнтры правоў чалавека.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках