Румас на сустрэчы з Мядзведзевым размаўляў пра надвор'е
15- 19.11.2019, 18:30
- 15,508
Прэм'еры Беларусі і РФ абмеркавалі туман.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас пасля перамоў са сваім расЕйскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым заявіў пра «адсутнасць туману» ў дачыненні дзвюх краін. Такую заяву Румас зрабіў перад пачаткам пасяджэння Савета міністраў «саюзнай дзяржавы», паведамляе РБК.
Беларускі прэм'ер ужыў параўнанне, распавядаючы пра надвор'е, калі яго самалёт прызямліўся ў Маскве. «Калі наш самалёт прызямляўся ў аэрапорце, быў вельмі моцны туман, я нават неяк трошкі ніякавата сябе адчуў», - сказаў Румас, у звароце да Мядзведзева.
«Гэта не нашы выхадкі», - парыраваў расейскі прэм'ер.
Румас прадоўжыў, што калі яны пад'язджалі да месца правядзення перамоў, туман разышоўся. «А наша двухбаковая сустрэча паказала: туману ў нашых стасунках зусім няма», - канстатаваў беларускі прэм'ер.