3 траўня 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска пачалі будаваць велізарную амбасаду Кітая

11
У цэнтры Менска пачалі будаваць велізарную амбасаду Кітая

Будынак будзе вельмі вялікіх памераў.

У цэнтры Менска пачалася вялікая будоўля. Неўзабаве каля Палаца незалежнасці з'явіцца амбасада Кітая - калі паверыць рэндарам, якія так часта расчароўваюць, калі працы закончацца, будынак будзе вельмі вялікіх памераў. Паводле інфармацыі tut.by расказваем, якім павінна атрымацца амбасада, мяркуючы з абяцанняў.

Па-першае, у цэнтры Менска стане яшчэ шчыльней

Той раён, дзе ўзводзяць пасольства, у апошні час шчыльна забудоўваецца. Напрыклад, тут апынуўся будынак Вярхоўнага суда (беларусы абураліся яго пампезнасцю і дарагоўляй), тут жа нядаўна адкрыўся гандлёвы цэнтр «Палаца». Паводле планаў, у гэтым месцы пабудуюць яшчэ дзве амбасады: ААЭ, і з асабістай прапановы прэзідэнта - пасольства Узбекістана.

Наогул, пра «зямельны бартар» абедзве краіны дамаўляліся яшчэ ў 2010 годзе. У выніку Беларусі аддалі ў арэнду ўчастак у Пекіне плошчай пад 0,5 гектара, а кітайскаму боку - у тры разы больш: тэрыторыю на 1,5 гектара ў Менску.

Што вядома аб новым пасольстве Кітая ў Менску

Не адзін будынак, а цэлы комплекс будуюць паміж гандлёвым цэнтрам «Замак» і пасольствамі Казахстана і Туркменістана. У мінулым годзе Кітай атрымаў гэтую зямлю ў арэнду аж на 70 гадоў наперад, да 2088 года. Прычым плаціць за яе давядзецца па даляры (!) за год.

Акрамя самой амбасады, у комплексе размесцяць кватэры для супрацоўнікаў і дапаможныя пабудовы. Іншых звестак пакуль нідзе не даведацца: пашпарт аб'екта яшчэ не паказалі. Але крыніцы кажуць, што будоўля скончыцца прыкладна праз тры гады. Гэта значыць, што запуск амбасады варта чакаць не раней за 2022 год.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках