6 траўня 2024, панядзелак, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як зменіцца кошт кватэр у Беларусі да новага года?

9
Як зменіцца кошт кватэр у Беларусі да новага года?

Меркаванне экспэрта.

Што новага гэтай восенню на рынку нерухомасці Менска і буйных гарадоў Беларусі? Якая разбежка коштаў сталічных кватэр? Колькі каштавацьме квадратны метр да пачатку 2020 году? Пра гэта myfin.by распавёў Арцём Сахарэвіч, аналітык партала Realt.by.

Кастрычнік вызначыўся ў колькасці ўгодаў

- Гэтая восень на рынку нерухомасці праходзіць пад знакам высокай актыўнасці пакупнікоў. Жыллё ў беларускай сталіцы карыстаецца падвышаным попытам - ад месяца да месяца расце колькасць угодаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кастрычнік наогул выявіцца самым выніковым месяцам з пачатку 2019 года. За месяц у Менску зарэгістравалі прыблізна 1400 угодаў куплі-продажу кватэр, хоць сярэдняе значэнне знаходзіцца на ўзроўні 1100 угодаў.

У рэгіёнах попыт таксама высокі

Сітуацыя з падвышанай актыўнасцю пакупнікоў кватэр характэрная не толькі для сталіцы, але і для большасці буйных гарадоў краіны. Там канец лета і пачатак восені таксама прайшлі пры высокай актыўнасці пакупнікоў. У некаторых гарадах, такіх як Салігорск, Наваполацк і Барысаў, у гадавым вылічэнні попыт падняўся на 31-37%.

Дэфіцыт кватэр у новабудоўлях

У выпадку з Менскам варта адзначыць яшчэ адну лакальную асаблівасць - прапанова кватэр, выстаўленых на продаж у новабудоўлях, цяпер даволі нізкая. Улетку на рынак выйшла вельмі мала новых дамоў, што стварыла некаторы дэфіцыт выбару. У выніку пакупнікі былі вымушаныя часцей звяртаць свае погляды на другасны рынак. Увосень сітуацыя патроху пачала выпраўляцца – забудоўнікі часцей прэзентуюць новыя праекты або дамы ва ўжо існых. Але ўсё адно пакуль нельга казаць аб лішку прапановы.

Кошты будуць расці

На гэтым фоне кошты кватэр падвышаюцца, асабліва ў апошнія тыдні. Тэмпы росту дасягаюць 0,4% за тыдзень, што з'яўляецца сапраўды высокім паказчыкам. У 2019 годзе быў толькі 1 выпадак, калі кватэры даражэлі так хутка.

З улікам абвастрэння росту коштаў кватэр у Менску да канца года мы напэўна перавалім за адзнаку 1400 даляраў за 1 квадратны метр. Гэта адбудзецца ўпершыню з 2015 года.

Самыя дарагія і танныя кватэры ў Менску

За кастрычнік самая дарагая была кватэра прададзеная за 340 тысяч даляраў - гэта шасціпакаўка на вуліцы Старынаўскай.

Самая бюджэтная кватэра - невялікая аднапакаёвая хрушчоўка на вуліцы Дзянісаўскай - сышла за 30 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках