26 красавiка 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Мацвейчык: У матчы з Нямеччынай на гол, а то і на два, мы дакладна найгралі

7
Сяргей Мацвейчык: У матчы з Нямеччынай на гол, а то і на два, мы дакладна найгралі
СЯРГЕЙ МАЦВЕЙЧЫК

Абаронца каманды Беларусі мяркуе, што камандзе трэба было часцей хадзіць у атаку.

Абаронца «Шахцёра» і нацыянальнай каманды Беларусі Сяргей Мацвейчык падзяліўся меркаваннем аб матчы з камандай Нямеччыны (0:4), паведамляе pressball.by:

- На гол, вядома, мы дакладна найгралі. Было цяжка. Супраць нас гулялі сусветнага класа футбалісты. Але на гол-два мы найгралі дакладна. Спачатку было мала выхадаў у атаку, але потым іх стала дастаткова.

- За кошт чаго беларусам атрымалася праводзіць добрыя адрэзкі ў другім тайме?

- Да перапынку таксама нядрэнна дзейнічалі, але не выходзілі ў атаку. Самае цікавае, што калі быццам пачалі нядрэнна гуляць, то адразу і прапусцілі.

Не скажу, што мы саступілі спаборніку фізічна. Саступілі менавіта ў працы з мячом. Як яны гэта робяць - вышэйшы клас! У нас з гэтым праблемы, прынамсі, у мяне, - сказаў Мацвейчык у інтэрв'ю БФФ-ТВ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках