26 красавiка 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Звярніце ўвагу, як весела і мірна праходзяць нашы акцыі

5
Максім Вінярскі: Звярніце ўвагу, як весела і мірна праходзяць нашы акцыі
ФОТА: «Радыё Свабода»

Уявіце сабе, што мы можам зрабіць, калі нас будзе шмат і мы будзем дзейнічаць рашуча.

16 лістапада ў Менску на ініцыятыву грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» зноў прайшла Сустрэча свабодных людзей - легальная акцыя на плошчы Свабоды.

Другая Сустрэча свабодных людзей скончылася на плошчы Незалежнасці, дзе кандыдаты ў дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» спалілі свае пасведчанні ў знак пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў у краіне.

На плошчы Незалежнасці выступіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі:

- Дарагія сябры, звярніце ўвагу, як весела і мірна праходзяць нашы акцыі. Дзе захацелі - там і сабраліся, куды захацелі - туды прыйшлі. І гэта яшчэ ў вельмі вегетарыянскім варыянце. Уявіце сабе, што мы можам зрабіць, калі нас будзе шмат і мы будзем дзейнічаць рашуча.

Нагадаем, першая сустрэча адбылася 15 лістапада адразу на дзвюх цэнтральных плошчах сталіцы і сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў, яе падтрымалі незалежныя кандыдаты ў дэпутаты, грамадскія актывісты і блогеры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках