26 красавiка 2024, Пятніца, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным рэдактарам «Новай газеты» абраны Дзмітрый Муратаў

Галоўным рэдактарам «Новай газеты» абраны Дзмітрый Муратаў
ДЗМІТРЫЙ МУРАТАЎ
ФОТА: «НОВАЯ ГАЗЕТА»

Інстытут выбараў у расейскім выданні існуе з 2009 года.

Новым галоўным рэдактарам расейскага выдання «Новая газета» абраны Дзмітрый Муратаў. За ягоную кандыдатуру на выбарах прагаласавалі большасць (51,7%) супрацоўнікаў рэдакцыі - 74 чалавекі, паведамляе сайт выдання.

Інстытут выбараў галоўнага рэдактара «Новай газеты» існуе з 2009 года. Адпаведна са статутам рэдакцыі, вылучаць сябе на атрыманне пасады можа кожны штатны супрацоўнік. Галасаваць за кандыдатаў таксама могуць толькі супрацоўнікі «Новай». Выбары праходзяць шляхам тайнага галасавання. Галоўнага рэдактара выбіраюць на тэрмін - 2 гады.

Акрамя Дзмітрыя Муратава за пасаду галоўнага рэдактара сёлета змагаліся папярэдні галоўны рэдактар «Новай» Сяргей Кажаураў, за якога прагаласаваў 51 чалавек, і спецкор Ілля Азар, які набраў 13 галасоў.

ВЫБАРЫ ГАЛОЎНАГА РЭДАКТАРА. ФОТА: ГАННА АРЦЕМ'ЕВА/«НОВАЯ ГАЗЕТА»

Дзмітрый Муратаў (58 гадоў) - адзін з заснавальнікаў «Новай газеты». Пасля з’яўлення «Новай» з'яўляўся чальцом рэдкалегіі, спецыяльным карэспандэнтам у зоне баявых дзеянняў і намеснікам галоўнага рэдактара.

Упершыню стаў галоўным рэдактарам у 1995 годзе. Наступныя 22 гады менавіта ён кіраваў рэдакцыяй. У лістападзе 2017-га не стаў вылучаць сваю кандыдатуру на чарговыя выбары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках