26 красавiка 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Менску: Будучыню краіны вызначыць моладзь

7
Жыхарка Менску: Будучыню краіны вызначыць моладзь

Меркаванне на пікеце.

Усё часцей на агітацыйных пікетах грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» людзі кажуць пра тое, што толькі разам народ здольны дамагчыся пераменаў, паведамляе прэс-служба кампаніі:

- Я мяркую, што пытанне аб змене ўлады павінна развязваць моладзь. Сваё меркаванне павінна сказаць моладзь. Мы людзі ўжо сталага веку, мы пажылі за гэтай уладай, але я бачу, што ў моладзі няма перспектыў. А калі ў маладога пакалення няма перспектыў - уладу трэба мяняць.

Вядома, хацелася б, каб працэс змены ўлады прайшоў мірным шляхам, шляхам выбараў, шляхам стасункаў з народам. Але выбары ў нас не працуюць: шэсць тэрмінаў, вы мяне прабачце. Адкрытых і сумленных выбараў можна дабіцца толькі шляхам аб'яднання народа.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках