28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі расце недахоп рабочых

26
У Беларусі расце недахоп рабочых

Асабліва бракуе кіроўцаў, прадаўцоў і будаўнікоў.

У Беларусі расце попыт на працоўных, для якіх на пачатак лістапада было 66% ад усіх вакансій. Гэта вынікае са звестак Мінпрацы. На пачатак года гэты паказчык складаў 63,4%. Сярод працоўных запатрабаваныя кіроўцы аўтамабіляў, прадаўцы, будаўнікі, піша tut.by.

На 1 лістапада агулам у краіне было 92,4 тысячы вакансій, адзначаюць у Мінпрацы. Цяпер у агульнарэспубліканскім банку вакансій значыцца 95,6 тысячы прапаноў ад наймальнікаў. Аднак некаторыя экспэрты мяркуюць, што афіцыйныя звесткі не заўсёды карэктна адлюстроўваюць рэальную сітуацыю на рынку працы і напраўду прапаноў значна менш. Наш эксперымент паказаў, што далёка не ўсе прапановы наймальнікаў, якія значацца ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, актуальныя.

Сярод працоўных запатрабаваныя кіроўцы аўтамабіляў (амаль 4,7 тысячы вакансій), кухары (амаль 1,9 тысячы), прадаўцы (амаль 2,2 тысячы), прыбіральшчыкі памяшканняў (блізу 1,7 тысячы), кантралёры-касіры (700). Запатрабаваныя таксама будаўнікі. Да прыкладу, для муляраў адкрытыя амаль 1,7 тысячы вакансій, цесляроў - 1,7 тысячы, бетоншчыкаў - 740, маляроў - 980.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы агулам у краіне на 1 лістапада склаў 0,1 беспрацоўных на адну вакансію. У Берасцейскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях гэты паказчык склаў 0,2 беспрацоўных на вакансію, у Гомельскай, Гарадзенскай і Менскай абласцях - 0,1 беспрацоўных, а ў Менску - 0,05.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках