28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі гарадскі камітэт «Народнай Грамады» падтрымаў Сустрэчу свабодных людзей

1
Менскі гарадскі камітэт «Народнай Грамады» падтрымаў Сустрэчу свабодных людзей

Мікола Статкевіч заявіў, што будзе асабіста ўдзельнічаць у акцыі.

Менскі гарадскі камітэт «Народнай Грамады» прыняў пастанову падтрымаць выбарчае мерапрыемства кандыдатаў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», што пройдзе 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы сталіцы, паведамляе прэс-служба «Народнай Грамады».

Старшыня партыі Мікола Статкевіч заявіў, што таксама прыйдзе на акцыю хаўруснікаў Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

«Беручы да ўвагі пагрозу незалежнасці, мы павінны рабіць усё магчымае для кансалідацыі патрыятычных сілаў і ўмацавання Беларускага нацыянальнага кангрэсу», – гаворыцца ў заяве прэс-службы «Народнай Грамады».

Нагадаем, 15 лістапада ў Менску пройдзе Сустрэча свабодных людзей. Пачатак – а 18-й на Кастрычніцкай плошчы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках