28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пачынаюцца публічныя слуханні пра імпічмент Трампа

3
У ЗША пачынаюцца публічныя слуханні пра імпічмент Трампа

Яны будуць праходзіць у наўпростым эфіры.

З 13 лістапада расследаванне ў справе аб імпічменце прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Палаце прадстаўнікоў пераходзіць у рэжым публічных слуханняў у наўпростым эфіры.

Гістарычна рэдкая і доўгая працэдура заключаецца ў тым, каб высветліць, ці не злоўжываў прэзідэнт сваім службовым становішчам з асабістай ці палітычнай выгадай, падштурхоўваючы замежны ўрад да расследавання супраць сваіх спаборнікаў, і ці з'яўляюцца гэтыя дзеянні непапраўнымі злачынствамі, паведамляе Радыё Свабода.

Сярод іншага, Трамп прасіў Уладзіміра Зяленскага даручыць правесці расследаванне дэмакрата і ягонага патэнцыйнага апанента на выбарах 2020 года, былога віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна і ягонага сына Хантэра.

А 9-й гадзіне раніцы паводле мясцовага часу (17-я паводле Менска) першым, хто будзе даваць паказанні, стане часовы павераны ў справах Украіны Уільям Тэйлар.

Нагадаем, 26 верасня камітэт выведкі Палаты прадстаўнікоў ЗША апублікаваў скаргу супрацоўніка амерыканскай спецслужбы на тэлефонную размову Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім.

Яна была рассакрэчаная пасля публікацыі Белым домам стэнаграмы гэтай гутаркі.

Згодна з расшыфроўкай размовы, Трамп прасіў Зяленскі аднавіць расследаванне ў дачыненні да кампаніі Burisma, з якой звязаны сын Джо Байдэна Хантэр. Таксама перад размовай Трамп прыпыніў вылучэнне ваеннай дапамогі для Украіны.

Пасля скандалу вакол тэлефоннай размовы спікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі абвесціла пра запуск працэдуры імпічменту Трампа за верагодны ціск на прэзідэнта Украіны.

31 кастрычніка Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю ў падтрымку працэдуры імпічменту прэзідэнта Дональда Трампа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках