Беларускі канал паставак вугалю ва Украіну стаў меншаць
2- 13.11.2019, 9:45
- 10,640
Чаму гэта адбылося?
Ва Украіне скараціліся пастаўкі вугалю з памежных з Беларуссю чыгуначных станцый на фоне навінаў пра блакаванне паставак Расеяй, пішуць naviny.by.
Украінская чыгунка (АТ «Укрзалізниця») апублікавала новыя звесткі пра грузавыя перавозкі тавараў па сваёй тэрыторыі. Ёсць інфармацыя і пра адгрузку каменнага вугалю з чыгуначных станцый, якія знаходзяцца на самай мяжы з Беларуссю. Гэтыя звесткі, у сутнасці, сведчаць пра пастаўкі вугалю ва Украіну з Беларусі альбо з Расеі праз Беларусь.
Так, у кастрычніку сёлета з Беражэсці, Гарнастаеўкі, Забалаці, Удрыцку і Харобічаў у кірунку іншых украінскіх станцый было адгружана амаль 430 тысячаў тонаў каменнага вугалю. У верасні пастаўкі з памежных станцый перавышалі 517 тысячаў тонаў. За месяц аб'ёмы знізіліся на 17%.