Прадстаўнік апазіцыі Томаш Градскі абраны спікерам Сената Польшчы
- 12.11.2019, 21:27
- 7,451
За яго кандыдатуру свой голас аддаў 51 сенатар.
Томаш Градскі з «Грамадзянскай кааліцыі» быў абраны спікерам Сената Польшчы.
За яго кандыдатуру свой голас аддаў 51 сенатар. За Станіслава Карчэўскага з партыі «Права і справядлівасць», які падчас мінулага склікання Сената выконваў пасаду спікера, аддалі свае галасы 48 дэпутатаў. Адзін сенатар устрымаўся, паведамляе «Радыё Польшча».
Пасля абвяшчэння вынікаў галасавання Станіслаў Карчэўскі павіншаваў Томаша Градскога з новай пасадай.
Падчас свайго выступу перад сенатарамі Томаш Градскі адзначыў, што яго абранне на пасаду спікера Сената - гэта перамога дэмакратыі.
Томаш Градскі родам са Шчэціна. У 2015 годзе ён стаў шчэцінскім сенатарам «Грамадзянскай кааліцыі», раней ён многія гады выконваў функцыю дарадцы ў Шчэціне.
Томаш Градскі - прафесар медыцынскіх навук, лекар-хірург.