26 красавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна абнавіла рэкорд па ўраджаі збожжавых

2
Украіна абнавіла рэкорд па ўраджаі збожжавых

Сабраны на гэты момант ураджай ужо перавысіў леташні.

Ва Украіне сабралі ўраджай з 96% тэрыторый (14,6 млн га), намалаціўшы рэкордныя 70,8 млн тонаў збожжавых. Пра гэта паведамляе прэс-служба аграрнага дэпартамента Міністэрства развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Украіны ў аўторак, 12 лістапада, паведамляе korrespondent.net.

Між іншым, пшаніцы сабрана 28,1 млн тонаў, кукурузы - 30,8 млн тонаў, ячменю 8,9 млн тон, жыта - 333 тысячы тон, грэчкі - 89 тысяч тон.

Найбольшы вал збожжа намалацілі аграрыі ў Вінніцкай (5,8 млн тон), Палтаўскай (5,4 млн тон), Чаркаскай (4,4 млн тон), Харкаўскай (4,3 млн тон) абласцях.

Таксама сланечніка намалочана 14,5 млн тонаў з плошчы 5,8 млн га (99%), соі - 3,7 млн тон з плошчы за 1,6 млн га, або 99%.

Тым часам ва Украіне працягваецца пасяўная кампанія - да 12 лістапада пад ураджай азімых культур 2020 года засеяна 6,9 млн га, або 95% да прагнозу.

Адзначым, летась Украіна сабрала рэкордныя 70,1 млн тонаў збожжавых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках