30 красавiка 2024, aўторак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: у Кітаі выявілі рыбу з чалавечым тварам

2
Відэафакт: у Кітаі выявілі рыбу з чалавечым тварам

На відэа бачна, як рыба падплывае да берага і высоўвае галаву з вады.

У Кітаі ў адной з сажалак непадалёк ад горада Куньміна ў правінцыі Юньнань турысты знялі на відэа рыбу з «чалавечым тварам». Пра гэта 9 лістапада паведаміла выданне Mirror, паведамляе gordonua.com.

Жанчына, якая зняла відэа, апублікавала яго ў кітайскай сацыяльнай сетцы Weibo. Ролік стаў вірусным і з'явіўся на іншых платформах, між іншым, быў апублікаваны на канале Any Articles у YouТube.

На відэа бачна, як рыба падплывае да берага і высоўвае галаву з вады. На скуры ясна можна разглядзець цёмныя плямы, якія нагадваюць чалавечыя вачніцы, ноздры і вялікі рот.

У каментарах многія карыстальнікі жартуюць з нагоды розных версій паходжання рыбы, аднак некаторых выгляд карпа «з тварам» усур'ёз напалохаў.

Высветлілася, што гэта быў карп коі, або, як яго яшчэ называюць, парчовы карп. У рыб гэтага гатунку плямы часам нагадваюць рысы чалавечага твару.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках