30 красавiка 2024, aўторак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне за кнопканацісканне выкрылі дэпутата, які сам прапаноўваў за гэта саджаць

3
Ва Украіне за кнопканацісканне выкрылі дэпутата, які сам прапаноўваў за гэта саджаць

Дэпутат націснуў адразу на дзве кнопкі «за».

Украінскі нардэп з фракцыі «Апазіцыйнай платформы - За жыццё» Васіль Німчанка парушыў працэдуру асабістага галасавання. Гэта чацвёрты факт кнопканаціскання ў Вярхоўнай Радзе Украіны 9-га склікання, піша «Украінская праўда».

Паведамляецца, што Німчанка націснуў на дзве кнопкі «за» на ранішнім пленарным пасяджэнні 12 лістапада падчас галасавання за аснову законапраекта №2299 нардэпа ад «Слугі народа» ва ўдасканаленні адукацыйнай дзейнасці ў сферы вышэйшай адукацыі.

Рух звяртае ўвагу, што гэты дэпутат з'яўляецца суаўтарам законапраекта 1127 аб крымінальнай адказнасці дэпутатаў за кнопканацісканне. Напрыклад, гаворка ідзе аб пазбаўленні волі на тэрмін да 2 гадоў за паўторнае не персанальнае галасаванне. Цікава, што калі галасавалі за гэты праект, Німчанка ў Раду не прыйшоў.

«ЧЕСНО» заўважыла, што падчас галасавання за праект 2299 24 з 44 парламентарыяў АПЗЖ устрымаліся, а «за» прагаласавалі толькі пяцёра чальцоў гэтай фракцыі: Німчанка, Тарас Казак, Мікалай Скорыкаў, Вадзім Столар і Нестар Шуфрыч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках