30 красавiка 2024, aўторак, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Феерычнае тлумачэнне 11 паразаў запар

12
Феерычнае тлумачэнне 11 паразаў запар
КРЭЙГ ВУДКРАФТ
ФОТА: КХЛ

Лайфхакі ад настаўніка хакейнага клуба «Дынама».

На гэты момант менскае «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лізе саступіла 11 матчаў запар. Але галоўны трэнер «зуброў» Крэйг Вудкрафт не сумуе.

Каментар канадца з гэтай нагоды парталу tut.by трэба вывучаць, як ідэальны для апраўдання сітуацый, якія падпадаюць пад вызначэнне «катастрафічныя». Спакой Крэйга Вудкрафта, які даводзіць, што ўсё ідзе ў прынцыпе амаль добра, эфектна дапаўняецца прастатой ягоных аргументаў, піша «Салiдарнасць».

«Давайце больш уважліва паглядзім на нашу серыю паразаў.

«Ак Барс». Гулялі лепш за спаборніка, але саступілі. Не было асноўнага брамніка.

«Дынама Рыга» ў гасцях. Гулялі лепш, але саступілі, бо чамусьці пачалі гуляць толькі пасля трэцяй прапушчанай шайбы. Стаяў малады Талапіла? А гульцы пра гэта не ведалі? Мы тысячу разоў казалі, што трэба дапамагчы яму, больш блакаваць, дапамагаць на пятачку. Гэта не апраўданне.

«Ёкерыт». Гулялі лепш, але саступілі, праваліўшы адрэзак у трэцім перыядзе. Зноў не было асноўнага брамніка.

«Віцязь». Гулялі лепш, павінны былі перамагаць. Ізноў без асноўнага брамніка.

«Тарпеда». Тут мы наогул не гулялі ў хакей.

«Барыс». Гулялі лепш, маглі перамагаць.

«Дынама Рыга» дома. Гулялі нашмат лепш.

«Салават Юлаеў» дома. Вялі 2:0, але пасля траўмы Граньяні прапусцілі тры шайбы.

«Трактар». Перакідалі спаборніка і павінны былі перамагаць.

«Металург». Былі лепшай камандай, але суддзі меркавалі інакш.

«Салават Юлаеў» у гасцях. У гэты вечар мы нават не вартыя былі выходзіць з імі на адну пляцоўку.

Як бачыце, толькі ў двух матчах з 11 мы былі дакладна горшымі за спаборніка... Калі паглядзець на сітуацыю цалкам, то ўсё не так і дрэнна, як людзі думаюць».

Пасля такога апісання пачынаеш задумвацца: уручыць Вудкрафту ордэн або пакуль усё ж абмежавацца медалём?

Нічога больш феерычнага ў хакеі мы не чулі ўжо гадоў 10, з часоў гульняў у Ванкуверы. Тады аголеныя фінскія майстрыхі клюшкі перашкодзілі Міхаілу Захараву перамагчы на Алімпіядзе.

Шанец перапыніць рэкордную серыю паразаў прадставіцца «Дынама» ўжо сёння. Увечары 12 лістапада «зубры» прымаюць на «Мінск-Арэне» падольскі «Віцязь».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках