30 красавiка 2024, aўторак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Казлоў - драздунам: А пыса не трэсне?

6
Мікалай Казлоў - драздунам: А пыса не трэсне?
Мікалай Казлоў

Лідар АГП правёў крэатыўны пікет у Менску.

9 лістапада ў Менску адбыўся агітацыйны пікет Мікалая Казлова. Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі і ягоная каманда трымалі плакаты, каб звярнуць увагу на галечу і бяспраўе беларусаў, паведамляе сайт ucpb.org.

"Законам у Беларусі даўно ўжо з'яўляецца не Канстытуцыя, а кіпа розных падзаконных актаў, указаў і дэкрэтаў, якія, фактычна, сталі зборам паняццяў, згодна якім дзейнічае вертыкаль улады і чыноўнікі ў мантыях суддзяў. Зараз у нас рабаванне грамадзян узаконенае дэкрэтамі "аб дармаедах" і іншымі ўказамі, якія дазваляюць абіраць народ.

Годзе нас рабаваць!

АГП выступае за вяртанне Канстытуцыі яе статусу асноўнага закона. Закон павінен быць адзіны для ўсіх! Неабходна аднавіць рэальны падзел улады і незалежнасць суда. Кожны грамадзянін павінен быць абаронены ад крыміналу і самавольства дзяржавы. Народ - крыніца ўлады згодна з Канстытуцыяй. Недапушчальна, каб найвышэйшыя чыноўнікі атрымлівалі ў Драздах мільённыя-даляравыя камяніцы, у той час як значнай колькасці грамадзян не стае на ежу. Ужо 2 млн 600 тысяч беларусаў не могуць дазволіць сабе мінімальны набор тавараў і паслуг. І гэта - са звестак Белстата!", - заявіў лідар АГП.

Сам кандыдат і сябры ягонай каманды трымалі плакаты:

"Спыніць узаконенае рабаванне!"

"Сябрам усё ... Абсалютна ўсё ... Астатнім – Дэкрэт "аб дармаедах" і паборы!"

"Сябрам усё ... А пыса не трэсне?

"Драздуны! Мы вам не дойныя каровы!"

"Драздунам - усё. Народу - закон?"

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках