23 красавiка 2024, aўторак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветная сацыял-дэмакратыя абвяшчае год Беларусі

1
Сусветная сацыял-дэмакратыя абвяшчае год Беларусі

У Менску прайшло пасяджэнні камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу.

У Менску прайшло пасяджэнне Камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу аб краінах СНД, Закаўказзя і Прычарнамор'я. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэлегацыі левацэнтрысцкіх партый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Вугоршчыны, Казахстана, Кыргызстана, Расеі, Украіны, а таксама кіраўніцтва цэнтральнага офіса СІ ў Лондане, піша hramada.org.

З уступнымі дакладамі выступілі генеральны сакратар Сацыялістычнай Інтэрнацыяналу Луіс Аяла (Чылі) і сустаршыня Камітэта, кіраўнік «Народнай грамады» Мікола Статкевіч.

Цягам двух дзён прадстаўнікі левацэнтрысцкіх партый абмяркоўвалі сітуацыю ў сваіх краінах і рэгіёне. Запрошаны на пасяджэнне лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч распавёў пра рэпрэсіі супраць незалежнага прафзвязнага руху Беларусі.

Генеральны сакратар СІ Луіс Аяла, падводзячы вынікі работы Камітэта, адзначыў надзвычай высокі аўтарытэт Мікалая Статкевіча ў сусветным сацыял-дэмакратычным руху і заявіў аб падтрымцы барацьбы за свабоду і дэмакратыю Беларусі.

Беларускае пытанне будзе ўключанае ў парадак дня Савета СІ - вышэйшага органа аб'яднання, у які ўваходзяць прадстаўнікі 135 партый сацыял-дэмакратычнай накіраванасці з усяго свету.

Луіс Аяла заявіў, што СІ выкарыстоўвае ўсе свае міжнародныя магчымасці, каб наступныя беларускія выбары прайшлі больш сумленна. Наступны год Сацыялістычны Інтэрнацыянал абвясціў годам Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках