6 снежня 2019, Пятніца, 21:40
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Лукашэнка сур'ёзна хворы або хаваецца?

111
Лукашэнка сур'ёзна хворы або хаваецца?

Журналіст украінскага выдання не выключае, што дыктатар сапраўды мае праблемы з розумам.

«І незалежныя беларускія СМІ, і крыніцы аўтара гэтых радкоў паведамляюць, што Лукашэнка сур'ёзна хворы. З 7 лістапада свой народ ён віншаваў з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, куды ён на шмат дзён адправіўся для лекавання», – піша журналіст «Дзелавой сталіцы» Дзяніс Лаўнікевіч.

Адзін з чальцоў беларускай дэлегацыі ў ААЭ ананімна апавёў журналістам: «Адразу з аэрапорта кіраўнік паехаў у прэстыжную клініку Burjeel Hospital у Абу-Дабі. У яе VIP-крыле ён ляжыць ужо чацвёртыя суткі. Да Лукашэнкі дапускаюць толькі мясцовых лекараў, а ягоны дыягназ строга засакрэчаны. Прэс-службе дадзенае ўказанне ствараць бачнасць актыўнасці – рассылаць віншаванні ад імя Лукашэнкі розным дзеячам. Чальцы дэлегацыі ў гэты час сумуюць у гатэлі».

Клініка Burjeel Hospital у Абу-Дабі ўважаецца адной з найлепшых у свеце, і ў ёй часта таемна лечацца палітыкі з постсавецкіх краінаў. Навіна пра знаходжанне там Лукашэнкі пацвердзілася і з іншых крыніцаў, таксама ягоны картэж бачылі на паркоўцы гэтай лякарні. Вядома, Лукашэнка мог бы лячыцца і ў сваёй спецклініцы пад Менскам. Але, паводле словаў чыноўнікаў, тамтэйшым лекарам ён не давярае і панічна баіцца замаху.

Паказальна і тое, што ў ААЭ Лукашэнка адправіўся разам з двума найбольш верагоднымі пераемнікамі – старэйшым і малодшым сынамі (Віктарам і Мікалаем, сярэдні Дзмітрый застаўся ў Менску на гаспадарцы).

«Цяперашняе лячэнне Лукашэнка, цалкам верагодна, звязанае з шэрагам мікраінсультаў (такія чуткі ўпарта ходзяць у Менску), у выніку якіх беларускі кіраўнік на вачах становіцца неадэкватным. Сапраўды, пра ягонае прагрэсаванне няўпамятнасці гавораць ужо і за мяжой. У апошнія месяцы не было ні адной статуснай сустрэчы, на якой Лукашэнка не адзначыўся б скандальнымі выказваннямі. Ён дае вельмі вольныя ацэнкі лідарам сусветных дзяржаваў, апавядае пра прыдуманыя фантастычныя падзеі, дазваляе сабе шакавальныя выхадкі», – піша Дзяніс Лаўнікевіч.

Прыкладаў дастаткова – аповеды пра міфічныя беларускія ракеты сярэдняй далёкасці, пра тое, што Ілан Маск асабіста падараваў Лукашэнку «Тэслу», пра тое, як пара Трампаў «вохкае і ахкае», атрымаўшы ў падарунак беларускі льняны ручнік, і пытаецца, дзе гэта можна набыць... Ды і больш раннія выказванні, тыпу абяцання раздаць шараговым беларусам «мільёны аўтаматаў», таксама не выглядаюць надта адэкватнымі.

Ёсць некалькі тлумачэнняў таго, што адбываецца, прычым яны зусім не выключаюць адно аднаго. Менск праціскае мадэль «сувэрэннай інтэграцыі», пры якой Беларусь мае расейскія датацыі, але не мае адказнасці і ментальнай сувязі з Расеяй. Для гэтага заходнія партнёры павінны даць гарантыі, што Беларусь не будзе паглынутая. Інакш кажучы, беларуская эліта зацікаўленая не ў парыве (Беларусь павінна жыць за кошт Расеі), а ў прасоўванні інтэграцыі на ўмовах Лукашэнкі.

Магчыма, Лукашэнка сапраўды мае праблемы з розумам, як гэта спрабуюць паказаць ягоныя шматлікія апаненты ў Беларусі. Але гэтак сама магчыма, што гэта чарговая гульня ў разліку на тое, што ў Крамлі пабаяцца падпісваць «эпахальныя» інтэграцыйныя дакументы з кіраўніком, які падазрона часта дэманструе на публіку сваю неадэкватнасць.